Антоній Люстыг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Антоній Люстыг |арыгінал імя = Antoni Lustyg (Lustig) |партрэт = |шыры...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:11, 17 жніўня 2018

Антоній Люстыг
Antoni Lustyg (Lustig)
Род дзейнасці багаслоў, манах, педагог
Дата нараджэння 7 верасня 1752
Месца нараджэння Прусія
Дата смерці 5 чэрвеня 1815
Месца смерці Полацк
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Месца працы

Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія – 5 чэрвеня 1815, Полацк) –каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.

Уступіў у Таварыства Ісуса ў 1768 годзе ў Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 годзе ў Полацку, дзе ў 1780-1786 гадах выкладаў у езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787-1789), Оршы (1789-1791) і Магілева (1791-1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гады займаў пасаду рэктара. Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам Генеральнага вікарыя ордэна (1799-1815) і правінцыялам (1802-1805), арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава, а таксама займаў пасаду рэктара Полацкай езуіцкай акадэміі (1805-1812). Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і з’яўляўся яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года).

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564-1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. – Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM – Księża Jezuici, 1996. – XVI, 882, [5] s. : il.