Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62: Радок 62:
[[Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Храмы Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Касцёлы Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла|Бабруйск]]

Версія ад 22:31, 18 жніўня 2018

Каталіцкі храм
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла

53°08′12,72″ пн. ш. 29°14′54,24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль Барока
Архітэктар гл. тэкст
Будаўніцтва 17461780 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы езуіцкі касцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі.

Гісторыя

Пачатковы выгляд касцёла, з абмернага рысунка XVIII ст.

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касцёла вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (16991700), Казімір Мацелякоўскі (17351736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (17471748) і Францішак Карава (17571758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 17321747 муляра Якуба Руофа.

Пры будаўніцтве ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці вежы касцёла былі знішчаны, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касцёла была гаўптвахта.

Архітэктура

Сучасны стан (выгляд з боку)

Касцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнефавую базіліку без трансепту, меў дзве вежы, на адной з якіх быў гадзіннік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі.

Унутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптураў святых (у тым ліку скульптуры Святых Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр'еру былі драўлянымі і былі зроблены майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны.

Спасылкі

Літаратура

  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 158-159.