Антоній Люстыг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =
|Навуковая сфера = [[філалогія]]
|Навуковая сфера = [[філалогія]]
|Месца працы =
|Месца працы = [[Полацкая езуіцкая акадэмія]] [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт]]
|Навуковая ступень =
|Навуковая ступень =
|Навуковае званне = {{Навуковае званне||0}}
|Навуковае званне = {{Навуковае званне||0}}

Версія ад 09:55, 19 жніўня 2018

Антоній Люстыг
польск.: Antoni Lustyg (Lustig)
Дата нараджэння 7 верасня 1752
Месца нараджэння Прусія
Дата смерці 5 чэрвеня 1815
Месца смерці Полацк
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы Полацкая езуіцкая акадэмія Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт
Навуковае званне прафесар

Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія – 5 чэрвеня 1815, Полацк) – каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.

Уступіў у Таварыства Ісуса ў 1768 годзе ў Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 годзе ў Полацку, дзе ў 1780-1786 гадах выкладаў у езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787-1789), Оршы (1789-1791) і Магілёва (1791-1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гады займаў пасаду рэктара. Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам Генеральнага вікарыя ордэна (1799-1815) і правінцыялам (1802-1805), арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава, а таксама займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума (1805-1812).

Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і з’яўляўся яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года).

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564-1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. – Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM – Księża Jezuici, 1996. – XVI, 882, [5] s. : il.