Геаграфія Сінгапура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 69: Радок 69:
|}}
|}}

[[File:Singapore Botanic Gardens Palm Valley.jpg|thumb|Пальмавая даліна ў Батанічным садзе Сінгапура]]
Самая доўгая рака краіны (Селатар) мае даўжыню 16 км.
Самая доўгая рака краіны (Селатар) мае даўжыню 16 км.

== Расліннасць і ахова прыроды ==
== Расліннасць і ахова прыроды ==
[[File:Singapore Botanic Gardens Palm Valley.jpg|thumb|Пальмавая даліна ў Батанічным садзе Сінгапура]]
Раней на востраве раслі вільготныя [[трапічныя лясы]], але цяпер першародныя лясы амаль цалкам знішчаныя з-за хутка росту горада, следам знікла бадай што палова аўтэнтычнай фаўны. Тым не менш, зеляніны на востраве хапае: усцяж вуліц раскінулі свае шаты дрэвы, а на ўзгорку Букіт-Цімах арганізаваны вялікі запаведнік, што займае амаль 10 % вострава. На паўночным усходзе ў забалочанай мясцовасці Сунгей-Булах у 2002 годзе быў створаны запаведнік з мэтай аховы пералётных птушак. Далёка за межамі Паўднёва-Усходняй Азіі вядомы сінгапурскі батанічны сад — першы аб'ект [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]] ЮНЕСКА ў Сінгапуры, адзін з трох увогуле і адзіны трапічны батанічны сад у гэтым пачэсным спісе.

Версія ад 21:55, 3 верасня 2018

Дамба Джахор-Сінгапур

Краіна Сінгапур размяшчаецца на востраве Сінгапур (малайская назва — Пулау Уджонг) разам з групай невялікіх прылеглых астравоў, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца астравы Джуронг, Пулаў Тэконг, Пулаў Убін і Сентоса. Плошча Сінгапура складае 721,5 км² (2018 год), яна паступова павялічваецца дзякуючы праграме намыву тэрыторыі, якая дзейнічае з 1960-х гадоў, павялічваецца і колькасць астравоў — цяпер іх 63. Агульны прырост тэрыторыі з пачатку рэалізацыі праграмы склаў 23 %, да 2030 года плануецца прыдбаць яшчэ 45 кв.км новай зямлі. З іншага боку, некаторыя праекты прыводзяць да зліцця дробных астравоў, гэткім чынам з 7 малых выспачак быў створаны востраў Джуронг.

Геаграфічнае становішча

Сінгапур знаходзіцца ў 137 км на поўнач ад экватара, што адпавядае 1 з лішкам градусу пн.ш. Востраў Сінгапур аддзелены ад паўвострава [[Малака (паўвостраў) |Малака]] пралівам Джахор шырынёй ледзь больш за 1 км. Берагі праліва злучаны насыпам у паўночнай частцы вострава і мостам у заходняй. На поўдні Сінгапур амываецца цёплымі водамі Малакскага і Сінгапурскага праліваў, якія злучаюць Андаманскае мора з Паўднёвакітайскім, і пралівам Джахор, па моры дзяржава мяжуе з астравамі Рыау, што належаць Інданезіі. Большасць астравоў атачаюць каралавыя рыфы.

Геалагічная будова і рэльеф

Геалагічную аснову вострава Сінгапур складаць магматычныя скальныя пароды, асноўныя з якіх — граніт і габра. На паўночным ўсходзе знойдзены метамарфічныя кварцыты. У сейсмічных адносінах Сінгапур даволі спакойны, паколькі бліжэйшыя тэктанічныя разломы (Суматранскі і Сунда) праходзяць на бяспечнай адлегласці і землятрусы толькі "гайдаюць", але не разбураюць горад. Падчас катастрафічнага землетрасення 2004 удар прыняла на сябе Суматра, захінуўшы Сінгапур ад жудаснага цунамі. Вышэйшы пункт вострава — узгорак Букіт-Цімах — мае вышыню 163,6 м над узроўнем мора.

Клімат

Клімат тэрыторыі экватарыяльны, вільготны, з высокімі тэмпературамі на працягу ўсяго года. Сярэдняя гадавая тэмпература 26 °C, а розніца тэмператур самага халоднага (студзень) і самага цёплага (травень) месяцаў не перавышае 1 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў 2400 мм., размеркаваны яны раўнамерна цягам году (каля 150 мм за месяц), зрэшты, лістапад-студзень за кошт мусонаў удвая вільгатнейшыя.

Клімат Сінгапура
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 33,5 35,2 36,1 35,1 36,1 34,3 33,9 34 34,6 34,6 34,1 33,9 36,1
Сярэдні максімум, °C 29,9 31 31,4 31,7 31,7 31,5 31 31,1 31,1 31,4 30,8 30 31,1
Сярэдняя тэмпература, °C 26,5 27,1 27,6 28 28,3 28,3 27,9 27,9 27,8 27,7 27 26,5 27,6
Сярэдні мінімум, °C 24,3 24,7 25 25,4 25,8 25,7 25,2 25,2 24,9 24,8 24,4 24,1 25
Абсалютны мінімум, °C 21,6 21 20,2 21,4 21,8 21,5 20,5 21,1 21,2 21 20 20,5 20
Норма ападкаў, мм 248 119 186 170 178 141 174 165 153 159 282 332 2 307
Тэмпература вады, °C 26 27 29 30 31 31 30 30 30 30 28 27 29
Крыніца: Надвор'е і клімат, Турыстычны партал

Самая доўгая рака краіны (Селатар) мае даўжыню 16 км.

Расліннасць і ахова прыроды

Пальмавая даліна ў Батанічным садзе Сінгапура

Раней на востраве раслі вільготныя трапічныя лясы, але цяпер першародныя лясы амаль цалкам знішчаныя з-за хутка росту горада, следам знікла бадай што палова аўтэнтычнай фаўны. Тым не менш, зеляніны на востраве хапае: усцяж вуліц раскінулі свае шаты дрэвы, а на ўзгорку Букіт-Цімах арганізаваны вялікі запаведнік, што займае амаль 10 % вострава. На паўночным усходзе ў забалочанай мясцовасці Сунгей-Булах у 2002 годзе быў створаны запаведнік з мэтай аховы пералётных птушак. Далёка за межамі Паўднёва-Усходняй Азіі вядомы сінгапурскі батанічны сад — першы аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Сінгапуры, адзін з трох увогуле і адзіны трапічны батанічны сад у гэтым пачэсным спісе.

Экалагічныя праблемы

З непрыемных экалагічных з'яваў можна адзначыць прыток забруджанага тарфянымі пажарамі паветра з суседняй Суматры, што нярэдка здараецца ў ліпені-кастрычніку і завецца паўднёва-азіяцкай смугой.

Зноскі