Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 57: Радок 57:
У [[1999]] [[Папа Рымскі|Папа]] [[Ян Павел II]] абвясціў [[Антоній Ляшчэвіч|кс.Антонія Ляшчэвіча]] і [[Юрый Кашыра|Юрыя Кашыру]] блаславёнымі. [[19 жніўня]] [[2000]] у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.
У [[1999]] [[Папа Рымскі|Папа]] [[Ян Павел II]] абвясціў [[Антоній Ляшчэвіч|кс.Антонія Ляшчэвіча]] і [[Юрый Кашыра|Юрыя Кашыру]] блаславёнымі. [[19 жніўня]] [[2000]] у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.


Да [[8 красавіка]] [[2004]] года вёска ўваходзіла ў склад [[Бігосаўскі сельсавет|Бігосаўскага сельсавета]].
Да [[8 красавіка]] [[2004]] года вёска ўваходзіла ў склад [[Бігосаўскі сельсавет|Бігосаўскага сельсавета]]<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2004-83/2004-83(003-027).pdf&oldDocPage=1 Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области]</ref>..


<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">

Версія ад 22:40, 8 верасня 2018

Вёска
Росіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
243 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211641
Аўтамабільны код
2
Росіца на карце Беларусі ±
Росіца (вёска) (Беларусь)
Росіца (вёска)
Росіца (вёска) (Віцебская вобласць)
Росіца (вёска)

Ро́сіца[1] (трансліт.: Rosica, руск.: Росица) — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.

У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1552 г. У "Рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г." Васіль і "братніч яго" Мікула Карцень (Кортеневы) "з Росіцаю" адказвалі за адну з гародзен на полацкім замку. У 1599 годзе, канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У 1603 г. у Браслаўскім земскім судзе Л. Сапега заплаціў 1200 коп грошай літоўскіх за росіцкі маёнтак Андрэю Міхайлавічу Карценю і яго жонцы Ганне Марцінаўне. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[2].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву.

У Другую сусветную вайну 1618 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд», у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіян і прынялі разам з імі пакутніцкую смерць[3].

У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета[4]..

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), з іх духоўнага саслоўя каталіцкага 3 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-хрысціян 5 муж. і 7 жан., мяшчан-іўдзеяў 63 муж. і 69 жан., сялян памешчыцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдат 2 муж. і 2 жан.[5]

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Расі́ца
  2. Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 755.
  3. Гудзілін С. Росіца. Снежная пілігрымка // «Наша Ніва», 19 лютага 2011.
  4. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.

Літаратура

Спасылкі