Аўгуста Вінцэнці Лоцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Аўгустын Вінцэнты Лоцы у Аўгуста Вінцэнці Лоцы
(Няма розніцы)

Версія ад 07:31, 18 верасня 2018

Аўгуста Вінцэнці Лоцы
Дата нараджэння 1640
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1732(1732-10-22)
Грамадзянства
Бацька Аўгустын Лоцы[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуста Вінцэнці Лоцы (Лочы), або Аўгустын Вінцэнты Лоцы (польск.: Augustyn Wincenty Locci; нар. каля 1640 ў Варшаве — 22 лютага 1732) — польскі архітэктар, сакратар і мастацкі дарадца караля Яна III Сабескага. Прадстаўнік барока.

Біяграфія

Сын Аўгуста Станіслава Лоцы  (польск.) і Уршулі Дораты Гізы. Вучыўся ў бацькі і Дж. Б. Джызлені ў Рыме. У 1673 атрымаў індыгенат польскі, то ёсць шляхецтва гербу Леў, прычым прывілей тычыцца ўсіх яго братоў — Францішка, Казіміра і Яна. Аўгустын належаў да асяродку Яна III Сабескага і кароль называў называў яго «самым блізкім сябрам і нашым сакратаром». Кіраўнік будаўніча-дэкарацыйных работ і мастацкі дарадца польскага караля.

Творчасць

Бернарда Белота. «Вілянуўскі палац. Выгляд з боку саду»
Палац Чапскіх  (руск.) у Варшаве

Не меў фармальнай адукацыі, але адзначаўся вынаходлівасцю, талентам і тэхнічнымі навыкамі. У яго творах характэрным было ўсталяванне на творы вялікіх класікаў архітэктуры, але Аўгустын Лоцы не ішоў рабскі за тымі ўзорамі, а творча іх апрацоўваў з прыстасаваннем да польскай традыцыі і звычаю.

Выканаў па замове караля шмат работ, праектаваў і кіраваў перабудовамі каралеўскіх рэзідэнцый, у прыватнасці, упрыгожваннем замка ў Жоўкве, Каралеўскага замка ў Варшаве, у касцёле і кляштары капуцынаў і сакраментак. Справай жыцця Лоцы быў палац у Вілянаве  (руск.), рэзідэнцыя Яна Сабескага, пабудаваная пад яго асабістым кіраўніцтвам у 1677—1696 гады. Выконваў таксама заказы прыватных асоб, напрыклад, праект галерэі для Радзівілаў, рэканструкцыю замка ў Радзыне Падляскім, палаца Сіняўскага на Кракаўскім прадмесці, будаўніцтва сядзібы ў Вінярах  (польск.) для Станіслава Антонія Шчукі. Ствараў план Варшавы (1683).

На Беларусі для Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу ім быў зроблены праект галерэі (1678).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі