Уолтэр Рэйлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:


У [[1591]] г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы<ref>[https://www.telegraph.co.uk/news/uknews/1556798/Virgin-queen-and-love-triangle-with-Sir-Walter.html Virgin queen and love triangle with Sir Walter]</ref>. У [[1592]] г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў [[Таўэр]]. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.
У [[1591]] г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы<ref>[https://www.telegraph.co.uk/news/uknews/1556798/Virgin-queen-and-love-triangle-with-Sir-Walter.html Virgin queen and love triangle with Sir Walter]</ref>. У [[1592]] г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў [[Таўэр]]. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

== Мараплавец і пірат ==
У [[1584]] г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі [[хрысціянства|хрысціянскім]] [[манарх]]ам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве [[Роанак]] каля ўсходняга ўзбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]<ref>[https://northcarolinahistory.org/encyclopedia/roanoke-island/ Roanoke Island - North Carolina History Project]</ref>. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў [[Капёры|капёрскую]] дзейнасць супраць [[Іспанія|іспанцаў]]. Падчас нашэсця [[Непераможная армада|Непераможнай армады]] ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове [[Дэваншыр]]а. У [[1592]] г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён [[Азорскія астравы|Азорскіх астравоў]], дзе захапіў вялізарны карабель ''[[:pt:Madre de Deus (nau)|Madre de Deus]]''.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 05:13, 22 верасня 2018

Уолтэр Рэйлі
англ.: Sir Walter Raleigh
Партрэт 1590 г.
Партрэт 1590 г.
Род дзейнасці пірат
Дата нараджэння каля 1554[1]
Месца нараджэння Іст-Бадлі
Дата смерці 29 кастрычніка 1618
Месца смерці Лондан
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Англія
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Уолтэр Рэлі Старэйшы
Маці Кэтрын Шампернау
Жонка Лізавета Трокмартан-Рэйлі
Дзеці Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 155429 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Раннія гады

Дзяцінства Рэлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[3], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[4] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[5].

Палітычная кар'ера

Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[6]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы[7]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Мараплавец і пірат

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[8]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus.

Спасылкі

Зноскі