Уолтэр Рэйлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53: Радок 53:
== Апошнія гады ==
== Апошнія гады ==
У [[1603]] г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля [[Якаў I (кароль Англіі)|Якава I]] і зноў трапіў у Таўэр<ref>[https://www.awesomestories.com/asset/view/THE-DEATH-OF-RALEIGH-Elizabeth-I-The-Golden-Age Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH]</ref>. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў [[Гвіяна|Гвіяну]]. Аднак плаванне [[1617]] г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з [[Іспанія|іспанцамі]]. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата<ref>[http://dzsarea.com/%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B0-%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85-%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D0%B5%D0%B9%D1%86%D0%B5%D0%B2/ Катастрофа американских индейцев]</ref>. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. [[29 кастрычніка]] [[1618]] г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.
У [[1603]] г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля [[Якаў I (кароль Англіі)|Якава I]] і зноў трапіў у Таўэр<ref>[https://www.awesomestories.com/asset/view/THE-DEATH-OF-RALEIGH-Elizabeth-I-The-Golden-Age Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH]</ref>. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў [[Гвіяна|Гвіяну]]. Аднак плаванне [[1617]] г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з [[Іспанія|іспанцамі]]. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата<ref>[http://dzsarea.com/%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B0-%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85-%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D0%B5%D0%B9%D1%86%D0%B5%D0%B2/ Катастрофа американских индейцев]</ref>. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. [[29 кастрычніка]] [[1618]] г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

== Творчасць ==
Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 [[верш]]аў, складзеных ім. Яны напісаны [[рыфма]]й у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:
* «Адкрыццё Гвіяны» ({{lang-en|The Discovery of Guiana}}, [[1595]])<ref>[https://www.gutenberg.org/files/2272/2272-h/2272-h.htm The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh]</ref>
* «Сусветная гісторыя» ({{lang-en|The Historie of the World}})
Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў [[1603]] г. падчас знаходжання ў [[Таўэр]]ы. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі [[Антычнасць|антычнай]] гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць [[манархія|манархічнай]] палітыкі<ref>Гл.: [https://www.academia.edu/5539595/History_of_the_Historical_Thought_In_Belarusian_full_text_edition_ Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013]. С.40.</ref>, характэрнай для яго часу.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 06:07, 22 верасня 2018

Уолтэр Рэйлі
англ.: Sir Walter Raleigh
Партрэт 1590 г.
Партрэт 1590 г.
Род дзейнасці пірат
Дата нараджэння каля 1554[1]
Месца нараджэння Іст-Бадлі
Дата смерці 29 кастрычніка 1618
Месца смерці Лондан
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Англія
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Уолтэр Рэлі Старэйшы
Маці Кэтрын Шампернау
Жонка Лізавета Трокмартан-Рэйлі
Дзеці Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 155429 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Раннія гады

Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[3], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[4] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[5].

Палітычная кар'ера

Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[6]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы[7]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Мараплавец і пірат

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[8]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[9].

У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[10].

Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[11], увоз і прапаганду палення тытуню[12].

Апошнія гады

У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр[13]. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата[14]. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

Творчасць

Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:

  • «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)[15]
  • «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)

Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі[16], характэрнай для яго часу.

Спасылкі

Зноскі