Усходні аўтавакзал (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава using HotCat |
др added Category:Вуліца Ванеева (Мінск) using HotCat |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[Катэгорыя:1983 год у Мінску]] |
[[Катэгорыя:1983 год у Мінску]] |
||
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава]] |
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава]] |
||
[[Катэгорыя:Вуліца Ванеева (Мінск)]] |
Версія ад 18:42, 22 верасня 2018
Аўтавакзал Усходні | |
---|---|
Адрас | Мінск, вул. Ванеева 34 |
Тып | Аўтавакзал |
Эксплуатант | КУП «Мінсктранс» |
Адкрыта | Жнівень 1983 г. |
Віды маршрутаў | Міжрэйсавы адстой аўтобусаў |
Сайт | Афіцыйны сайт |
ВікіСховішчы | на
Аўтавакзал «Усходні» — аўтавакзал у Мінску. Размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага.
Вакзал падзяляецца на два пероны: левы і правы, кожны мае 10 платформаў пасадкі і 10 платформаў для прыбыцця транспарту.
Гісторыя
У 1970-х гадах з-за павелічэння пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску перастаў спраўляцца з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. У сувязі з гэтым у канцы 1970-х было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе яшчэ аднаго аўтобуснага вакзала, па сучасным праекце, які змог бы абслугоўваць адначасова некалькі дзесяткаў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Для гэтага была выбрана пляцоўка на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспектата Ракасоўскага, дзе і пачалося будаўніцтва. Аўтавакзал, які атрымаў назву «Усходні», быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.
З 1 чэрвеня 2016 перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўка цяпер выкарыстоўваецца для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляцца і прыбываць на аўтавакзал «Цэнтральны»[1].