Лібералізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Спасылкі: цяпер крыніцы ёсць
Радок 43: Радок 43:
{{Лібералізм footer}}
{{Лібералізм footer}}
{{Палітыка}}
{{Палітыка}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{НК}}




[[Катэгорыя:Лібералізм| ]]
[[Катэгорыя:Лібералізм| ]]

Версія ад 23:47, 6 кастрычніка 2018

Свабода, што вядзе народ, Эжэн Дэлакруа, 1830, Луўр

Лібералізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) — філасофская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.

Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.

У цэнтры палітычнай філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максімальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносін, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закона. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.

Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.

Асновы лібералізму

Лібералізм зарадзіўся ў большасці як рэакцыя на бясчынства абсалютных манархаў і Каталіцкай царквы. Лібералізм адхіліў шэраг палажэнняў, што былі асновай былых тэорый дзяржавы, такія як боскае права манархаў на ўладу і роля рэлігіі як адзінай крыніцы ісціны. Замест гэтага лібералізм прапанаваў наступнае[1]:

Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на плюралізме і дэмакратычным кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.

Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да дзяржаўнага рэгулявання свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай адукацыі і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы сацыяльнай дзяржавы, уключаючы дзяржаўную дапамогу па беспрацоўі, прытулкі для бяздомных і бясплатную ахову здароўя. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.

Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансэнсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца ліберальная дэмакратыя.

Агляд

Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне

Слова «ліберальны» паходзіць ад лац. liber («свабодны»). Ціт Лівій у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі плебеяў і патрыцыяў. Марк Аўрэлій у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і папы рымскага. Нікола Макіявелі ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы рэспубліканскага праўлення. Джон Лок у Англіі і мысляры французскага Асветніцтва сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах правоў чалавека.

Амерыканская Вайна за незалежнасць прывяла да ўзнікнення першай нацыі, што распрацавала канстытуцыю на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская буржуазія таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Аўтары іспанскай канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага абсалютызму, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.

Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў (дыктатур). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі авантурысты. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце — ліберальнай дэмакратыі.

Сучасныя дактрыны лібералізму

  • неалібералізм
  • ордалібералізм
  • лібертарыянства

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Лібералізм footer