Вольга Хіжынкова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
Новая старонка: '{{Фотамадэль | Імя = Вольга Хіжынкава | Ключ = | Фота = Miss Belarus 08 Olga Hizinkova.jpg | А...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:09, 13 ліпеня 2009

Вольга Хіжынкава
Дата нараджэння 22 лістапада 1986(1986-11-22) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 184 см
Грудзі 88 см
Стан 61 см
Колер валасоў сьветла-русыя
Грамадзянства Беларусь

Во́льга Хіжы́нкава (нарадзілася 22 лістапада 1986) — пераможца конкурсу прыгажосьці Міс Беларусь-2008.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Забароўе Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці.

Скончыла вучэльню лёгкай прамысловасьці ў Віцебску, працавала кіраўніком кружка тэатра моды ў гэтай вучэльні. Другая праца — мэнэджэр-кансультант па продажы міжпакаёвых дзьвярэй. Выкладала дэфіле ў тэатры мод у Віцебскай пэдагагічнай вучэльні № 29. Цяпер зьяўляецца студэнткай першага курсу факультэта журналістыкі БДУ.

Яе бацька — лясьнік, мама — працоўная аграфэрмы.

Кар’ера

Вольга неаднаразова ўдзельнічала ў модных паказах, у прыватнасьці, на фэсьце «Белая амфара».

У 2008 годзе перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь», тым самым заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс сьвету-2008» у ПАР. Цікаўна, што Вольга магла скончыць удзел у конкурсе яшчэ на паўфінальнай стадыі. Ад Віцебскай вобласьці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, Вольгу Хіжынкаву жа «выратавалі» тэлегледачы, пераважнай большасьцю аддалыя ёй свае галасы.

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:САРТЫРОЎКА ПА ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хіжынкава, Вольга