Ліга нацый УЕФА: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др выява |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Картка футбольнага турніру |
{{Картка футбольнага турніру |
||
|назва = Ліга нацый УЕФА |
|назва = Ліга нацый УЕФА |
||
|лагатып = UEFA Nations League. |
|лагатып = UEFA Nations League.png |
||
|подпіс = |
|подпіс = |
||
|заснаваны = 2018 |
|заснаваны = 2018 |
Версія ад 00:23, 15 кастрычніка 2018
Ліга нацый УЕФА | |
Заснаваны: | 2018 |
---|---|
Краіна: | Еўропа (УЕФА) |
Кол-ць каманд: | 55 |
Бягучы сезон | |
2018/2019 | |
Ліга нацый УЕФА[1] (англ.: UEFA Nations League) — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва еўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 годзе.
У першым сезоне ўсе ўдзельнікі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згуляюць у «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапляюць у фінальную частку ЧЕ-2020.
Гісторыя
У кастрычніку 2013 года прэзідэнт Нарвежскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацвердзіў намер стварыць для членаў УЕФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню[2]. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзенне таварыскіх матчаў.
27 сакавіка 2014 года на XXXVIII чарговым кангрэсе УЕФА ў Астане прапанова стварэння Лігі нацый была адзінагалосна падтрымана ўсімі 54 краінамі-членамі УЕФА[1].
Фармат
55 нацыянальных зборных УЕФА (дадалося Косава) падзяляюцца на чатыры лігі (дывізіёны)[1][3][4][5][6]: 12 каманд у лізе A, 12 каманд у лізе B, 15 каманд у лізе C і 16 каманд у лізе D. Кожная з ліг падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сістэме дома і ў гасцях.
Пераможцы чатырох груп найвышэйшага дывізіёна — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацый з двума паўфіналамі і фіналам.
Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох груп лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сезона, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.
Ліга нацый УЕФА дазваляе таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Еўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, будуць праводзіцца яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Пераможца кожнай з груп выходзіць у паўфінал. Калі пераможцам з’яўляецца ўжо адна з кваліфікаваных зборных, яе месца займае наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе засталося меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі дастаюцца камандзе з ніжэйшай лігі. Паміж імі размяркоўваюцца 4 пуцёўкі на ЧЕ (з 24 агулам)[5][6][7].
Кожны сезон Лігі нацый будзе гуляцца ў верасні — лістападзе няцотнага года (групавы этап) і сканчацца ў чэрвені наступнага (фінал чатырох Лігі A)[5][6][7].
Фіналы чатырох
Сезон | Месца | Фінал | За 3-е месца | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пераможца | Вынік | 2-е месца | 3-е месца | Вынік | 4-е месца | ||||
2018/19 |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б в UEFA Nations League receives green light (англ.). UEFA (27 сакавіка 2014). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ Lars Hojem Kvam.. Hva om Ronaldo, Özil, Balotelli og Pique møtes til ligaspill - med sine landslag? (нарв.). Dagbladet (9 кастрычніка 2013). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ UEFA Nations League: all you need to know (англ.). UEFA (3 верасня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ UEFA Nations League/UEFA EURO 2020 qualifying (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ а б в UEFA Nations League format approved (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ а б в UEFA Nations League format and schedule confirmed (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ а б UEFA Nations League and European Qualifiers competition format, 2018—2020 (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.