Герб Беларускай ССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Replacing Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1919).svg with File:Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1920).svg (by CommonsDelinker because: File renamed: Criterion 1 (original uploader’s request)).
Радок 4: Радок 4:
[[File:Emblem of the Byelorussian SSR (1927).svg|thumb|Герб [[БССР|Беларускай ССР]], 1927-1937 г.г.
[[File:Emblem of the Byelorussian SSR (1927).svg|thumb|Герб [[БССР|Беларускай ССР]], 1927-1937 г.г.
Дэвіз «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» на чатырох мовах — беларускай, рускай, польскай і ідыш]]
Дэвіз «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» на чатырох мовах — беларускай, рускай, польскай і ідыш]]
[[File:Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_(1919).svg|thumb|Герб [[БССР|Беларускай ССР]], 1920-1926 г.г.]]
[[File:Emblem of the Byelorussian SSR (1920).svg|thumb|Герб [[БССР|Беларускай ССР]], 1920-1926 г.г.]]
'''Герб Беларускай ССР''' — дзяржаўны сівал [[БССР|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. Герб Беларускай ССР грунтуецца на [[Герб СССР|гербе Савецкага Саюза]]. Быў прыняты [[30 сакавіка]] [[1927]] года на паседжанні [[Саўнаркам]]у БССР.
'''Герб Беларускай ССР''' — дзяржаўны сівал [[БССР|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. Герб Беларускай ССР грунтуецца на [[Герб СССР|гербе Савецкага Саюза]]. Быў прыняты [[30 сакавіка]] [[1927]] года на паседжанні [[Саўнаркам]]у БССР.



Версія ад 18:46, 1 лістапада 2018

Герб Беларускай ССР, 1981-1991 г.г.
Герб Беларускай ССР, 1938-1949 г.г.
Герб Беларускай ССР, 1937-1938 г.г.
Герб Беларускай ССР, 1927-1937 г.г. Дэвіз «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» на чатырох мовах — беларускай, рускай, польскай і ідыш
Герб Беларускай ССР, 1920-1926 г.г.

Герб Беларускай ССР — дзяржаўны сівал Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Беларускай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 30 сакавіка 1927 года на паседжанні Саўнаркаму БССР.

Гісторыя герба

Канстытуцыя ССРБ (3.2.1919) у ст. 31 апісвала герб Беларусі:

залатыя серп і молат на чырвоным фоне ў прамянях узыходзячага сонцу, вакол — вянок з каласоў і надпісы: «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь» і «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!».

А.Н.Лупол і Е.І.Каменцава ў Савецкай Гістарычнай Энцыклапедыі (т.4, М, 1963) прыводзяць малюнак дзяржаўнага гербу Беларускай ССР 1919 года, які практычна цалкам супадае з гербам РСФСР і адрозніваецца ад яго толькі надпісамі «Б.С.С.Р.» і дэвізам «Пролетарыi ўсiх краёў, злучайцеся!».

У 1924 годзе Сакратарыят ЦВК Беларускай ССР абвясціў конкурс на лепшы праект дзяржаўнага гербу рэспублікі. Ён павінен быў адбіць прыродныя і гаспадарчыя асаблівасці Беларусі, яе непарыўную сувязь з Савецкім Саюзам. 22 кастрычніка 1924 года былі прынятыя асноўныя становішчы аб гербе. 24 лістапада 1926 года СНК БССР, разгледзеўшы прадстаўленыя праекты гербу, прапанаваў наркампрасу дапрацаваць праект. 27 снежня 1926 года СНК БССР прызнаў удалым малюнак гербу, выкананы кіраўніком Беларускага мастацкага тэхнікуму Віцебска Валянцінам Віктаравічам Волкавым. Саўнаркам занёс некаторыя папраўкі ў малюнак, тое ж было зроблена і Прэзідыумам ЦВК 5 лютага 1927 года.

У пастанове Саўнаркама было сказанае:

Прыняць праект дзяржаўнага гербу БССР, які складаецца з малюнка на чырвоным фоне ў прамянях узыходзячага сонцу сярпа і молата, змешчаных крыж-накрыж дзяржальнямі дадолу і акружаных вянком, якія складаюцца злева з жытніх каласоў, абвітых канюшынай, і справа − з дубовай галінкі; знізу — паміж абедзвюма паловамі вянка знаходзіцца частка зямнога шару з тэрыторыяй Беларускай ССР. Абедзве паловы вянка абвіты чырвонай стужкай, на якой змешчаныя надпісы на чатырох мовах: «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» — і ніжэй «Б. С. С. Р.» Наверсе гербу — пяціканцовая зорка.

Тэкст дэвізу на беларускай мове з 1927 года выглядаў як: «Пролятары ўсiх краiн, злучайцеся!» (да 1927 года было: «Пролетарыi ўсiх краёў, злучайцеся!»). З 1937 года дэвіз на беларускай мове выглядаў як: «Пролетарыi ўсiх краiн, злучайцеся!»)

5 красавіка 1937 года пастановай Прэзідыума ЦВК БССР «Аб дзяржаўным гербе і сцягу БССР» было замацавана афіцыйны малюнак гербу. У жніўні 1938 года быў зацверджаны новы варыянт гербу БССР, у адпаведнасці з рэкамэндацыямі Камісіі пры Прэзыдыўме ВС СССР дэвіз стаў адлюстроўвацца толькі на двух мовах: беларускай і расійскай (прыбралі надпісы на польскай і на ідыш), дубовая галіна была замененая каласамі іржы, пераплеценымі льном. Малюнак перапрацаваў В. В. Ваўкоў. Указам Прэзыдыума ВС БССР ад 20 лістапада 1938 года быў удакладнены пераклад на беларускую мову дэвізу, ён стаў чытацца як: «Пролетарыi ўсiх краiн, еднайцеся!», таксама былі занесеныя папраўкі ў малюнак (змененая групоўка сонечных прамянёў).

Ініцыятарам зменаў лозунга і наўмыснага ўвядзення ў яго арфаграфічнай памылкі была Старшыня Вярхоўнага Савету БССР Надзея Грэкава. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:

" — Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэта пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я.Колас нічога не адказаў.[1]
Аўген Калубовіч
Якуб Колас і Янка Купала. Крокі гісторыі
"

11 красавіка 1927 года малюнак дзяржаўнага гербу БССР і яго апісанне былі прынятыя VIII з'ездам Рад БССР і занесеныя ў Канстытуцыю. Паводле Канстытуцыі, прынятай XI з'ездам Рад БСС 19 лютага 1937 года, геральдычная абрэвіятура рэспублікі «Б. С. С. Р.» стала расшыфроўвацца як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 5 красавіка 1937 года пастановай Прэзыдыума ЦВК БССР «Аб дзяржаўным гербе і сцягу БССР» было замацавана афіцыйны малюнак гербу.

У 50-я гады народным мастаком Савецкага Саюзу Іванам Дубасавым быў распрацаваны новы, крыху зменены праект герба. Лён на гербе БССР стаў адлюстроўвацца не са скрыначкамі, а з колерамі. З 1956 года абрэвіятура назвы рэспублікі не падзяляецца кропкамі. 28 лютага 1958 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады БССР прыняў указ аб чарговым удакладненні беларускага тэксту дэвізу, з тых часоў ён выглядае як: «Пролетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!».

Апошняе ўдакладненне гербу БССР рушыла ўслед у 1981 годзе, тады былі трохі зменены малюнак колераў льна і сонечных прамянёў.

19 верасня 1991 года быў заменены на герб «Пагоня», у мінулым — герб Вялікага княства Літоўскага і БНР.

Сучасны герб Беларусі, прыняты на рэферэндуме 1995 года, засноўваецца на гербе БССР з заменай малюнка сярпа і молата на контуры Беларусі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі