Нінбо: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Гарады Кітая; added Category:Гарады правінцыі Чжэцзян using HotCat |
др added Category:Гарады субправінцыйнага значэння КНР using HotCat |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
[[Катэгорыя:Гарады правінцыі Чжэцзян]] |
[[Катэгорыя:Гарады правінцыі Чжэцзян]] |
||
[[Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР]] |
Версія ад 02:19, 7 лістапада 2018
Горад
Нінбо
宁波, Níngbō
| ||||||||||||||||||||||
Нінбо (кіт. трад. 寧波, спр. 宁波, піньінь Níngbō; літаральна «спакойныя хвалі») — партовы горад субправінцыйнага ўзроўню з насельніцтвам 5.527.000 чалавек (па дадзеных 2005 года), размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Чжэцзян у Кітайскай Народнай Рэспубліцы . З поўначы Нінбо абмываецца залівам Ханчжоўвань, з усходу — Усходне-Кітайскім морам. Горад мяжуе з Тайчжоў на поўдні і з Шаасінам на захадзе. На паўночны ўсход ад Нінбо за вузкім пралівам знаходзіцца горад Чжоўшань. Плошча горада 9365 км ², даўжыня берагавой лініі 1562 км. ВУП на душу насельніцтва складае 39.045 юаняў (2004).
Гісторыя
Першымі еўрапейцамі, якія пабывалі ў Нінбо былі партугальцы ў 1522 годзе. Нінбо таксама быў адным з 5 «дагаворных партоў», адкрытых для гандлю згодна з Нанкінскім дагаворам ў 1842 г пасля заканчэння Першай опіумнай вайны паміж цынскім Кітаем і Вялікабрытаніяй. У ходзе вайны брытанцы авалодалі горадам неўзабаве пасля паспяховага штурму крэпасці Чжэньхай ў вусце ракі Юн 10 кастрычніка 1841 года. У 1864 горад на працягу шасці месяцаў ўтрымлівалі тайпіны.
У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі.