Ян Казімір Сапега: Розніца паміж версіямі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
[[Выява:Янказімір030.jpg|thumb|200px|[[Ян Казімір Сапега]].]]
{{вызнч|1=Ян Казімір Сапега}} (? - 22.2.[[1730]]), дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Генерал-фельдмаршал расійскай службы ([[1726]]). 3 роду [[Сапегі|Сапегаў]]. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах [[Варшава|Варшавы]] (да [[1685]]) і [[Брунсберг]]а (Бранева, [[1692]]). 3 [[1682]] стараста бабруйскі, з [[1697]] пасол (дэпутат) сойма ад Брэсцкага ваяводства. Удзельнік [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны 1700–1721]]. Для атрымання дзяржаўных пасад і захавання зямельных уладанняў неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю.
У [[1714]] прапаноўваў Аўгусту II пачаць вайну супраць [[Расія|Расіі]] ў саюзе са [[Швецыя|Швецыей]] і [[Турцыя|Турцыяй]], каб вярнуць [[Інфлянты]]. Спрабаваў выкарыстаць у сваіх мэтах барацьбу Віленскай канфедэрацыі [[1716]] з Саксонскай дынастыяй. У [[1720]] разарваў адносіны з Аўгустам II.
Намераваўся ажаніць свайго сына Пятра з Марыяй — дачкой расійскага князя Д.Меншыкава, які хацеў з дапамогай Сапегаў атрымаць Курляндскае Земгальскае герцагства (заручыны адбыліся вясной [[1726]] у [[Пецярбург]]у, падарожжа Сапегі ў расійскую сталіцу апісана ў яго дзенніку). Аднак планы Меншыкава не здзейсніліся, і пасля скасавання заручын іх адносіны пагоршыліся. Тым не менш Ян Казімір застаўся пры двары [[Кацярына I, імператрыца расійская|Кацярыны I]] і захаваў свае пазіцыі пры [[Пётр I, імператар расійскі|Пятру I]] ([[1727]]–1730). Удзельнічаў у рабоце вышэйшых дзяржаўных устаноў Расіі. Пасля ссылкі Меншыкава (1727) генерал-губернатар Пецярбурга і Інгрыі. Выступаў за падтрымку Станіслава Ляшчынскага з боку Расіі ў саюзе з Францыяй. Вясной [[1728]] выехаў у ВКЛ, каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у дзяржаве, але беспаспяхова.
{{літ|1=|Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 6. - Мн., 2001, Стар. 222-228|Від=Б}}
|