Пярэсна еўрапейская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне, дапаўненне
др →‎Пашырэнне: вікіфікацыя
Радок 43: Радок 43:


== Пашырэнне ==
== Пашырэнне ==
Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор'е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.
Пашырэнне: [[Скандынавія]], Сярэдняя і Атлантычная [[Еўропа]], [[Міжземнамор’е]], [[Балканскі паўвостраў]], [[Малая Азія]], [[Заходняя Сібір]]. У [[Беларусь|Беларусі]] знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшы]].


== Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне ==
== Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне ==

Версія ад 05:17, 8 лістапада 2018

Пярэсна еўрапейская

Пярэсна еўрапейская.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trollius europaeus L., 1753typus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18805
NCBI  212754
EOL  596364
GRIN  t:40676
IPNI  715097-1
TPL  kew-2514617

Пярэсна еўрапейская (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Біялагічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар'іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).

Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.

Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар'іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Формула кветкі: [3].

Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[4]. Ахоўваецца ў Польшчы[4].

Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[5].

Фармалагічныя ўласцівасці

У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.

Ужыванне ў народнай медыцыне

У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.

Дэкаратыўная расліна

Слева направа: лісце, кветка, плады

Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з'яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.

Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.

Размнажэнне

Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з'яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.

Нарыхтоўка

Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.

Пярэсна еўрапейская ў культуры

Расліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі  (англ.)Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[6] і Германіі.

Файл:Stamps of Germany (DDR) 1969, MiNr 1458.jpg
Файл:DBP 1975 868 Wohlfahrt Alpenblumen.jpg
Паштовая марка Беларусі, паштовыя маркі Германіі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 16. — 480 с.
  4. а б Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Купальница // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161.
  6. Сайт «Филателия Республики Беларусь “Shoskin”»

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 135. (руск.)
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 619. Trollius europaeus L. — Купальница европейская // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 234. — ISBN 9-87317-128-9.
  • В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)