Акцябрскі сельсавет (Салігорскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{значэнні|Спасылка=Акцябрскі сельсавет}} {{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{К...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|Гімн =
|Гімн =
|Уваходзіць у = [[Салігорскі раён]]
|Уваходзіць у = [[Салігорскі раён]]
|Уключае =
|Уключае = 28 населеных пунктаў
|Сталіца = [[Акцябр (Салігорскі раён)|Акцябр]]
|Сталіца = [[Акцябр (Салігорскі раён)|Акцябр]]
|Раздзел =
|Раздзел =

Версія ад 23:38, 9 лістапада 2018

Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябр
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 807
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр.

Створаны 20 жніўня 1924 года як Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыца (з 1927 г. Старчыцы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. 27 лютага 1938 года перайменаваны ў Акцябрскі, а цэнтр сельсавета — у вёску Акцябр. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1807 чалавек[1], з іх 96,3 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).