Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 148: Радок 148:
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.


=== Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін ===
== Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін ==
Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года.
Перамог на [[Прэзідэнцкія выбары ў Расіі (2018)|прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года]], атрымаўшы 76,69% галасоў выбаршчыкаў.


== Рознае ==
== Рознае ==

Версія ад 21:02, 11 лістапада 2018

Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
руск.: Владимир Владимирович Путин
Сцяг2-гі і 4-і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Сцяг
з 7 мая 2012
Кіраўнік урада Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
7 мая 2000 — 7 мая 2008
(в. а. з 31 снежня 1999)
Кіраўнік урада Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Віктар Барысавіч Хрысценка (в. а.)
Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Папярэднік Барыс Мікалаевіч Ельцын
Пераемнік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Сцяг
8 мая 2008 — 7 мая 2012
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Пераемнік Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
16 жніўня 1999 — 7 мая 2000
(в. а. з 9 жніўня 1999)
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын (да 31 снежня 1999)
Папярэднік Сяргей Вадзімавіч Сцяпашын
Пераемнік Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Сцяг Сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі
29 сакавіка — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Бардзюжа
Пераемнік Сяргей Барысавіч Іваноў
Сцяг Старшыня Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Сцяг
27 мая 2008 — 18 ліпеня 2012
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Дырэктар ФСБ Расіі
25 ліпеня 1998 — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік Мікалай Дзмітрыевіч Кавалёў
Пераемнік Мікалай Платонавіч Патрушаў

Нараджэнне 7 кастрычніка 1952(1952-10-07) (71 год)
Ленінград, РСФСР, СССР
Род family of Vladimir Putin[d]
Бацька Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін
Маці Марыя Іванаўна Шэламава
Жонка Людміла Аляксандраўна Пуціна (Шкрэбнева) (з 1983 да 2013)[1]
Дзеці Кацярына і Марыя
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Веравызнанне праваслаўе[2]
Партыя Да жніўня 1991 года член КПСС, у 1995 годзе кіраўнік рэгіянальнага аддзялення «НДР», з 2008 па 2012 старшыня «Адзінай Расіі» пры гэтым не з'яўляўся членам партыі.
Член у
Адукацыя Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Прафесія юрыст
Дзейнасць прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[4], разведка і ваенная справа
Месца працы
Чын
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19751991
Род войскаў КДБ СССР
Званне палкоўнік
Камандаваў Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі і Supreme Commander-in-Chief of the Armed Forces of the Russian Federation[d]
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Пашаны — 1996 Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль Боснія-Косава
Медаль Боснія-Косава
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Вялікі крыж ордэна святога Карла
Ордэн караля Абдэль-Азіза
Ордэн Хо Шы Міна
Ордэн Хо Шы Міна
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Шаблон:Медаль За заслугі Нацыянальнай Народны Арміі III ступені
Залаты Алімпійскі ордэн
Залаты Алімпійскі ордэн
Ордэн «Славы і Гонару»
Ордэн «Славы і Гонару»
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Імянны марскі палаш ад камандуючага ЧФ РФ адмірала Уладзіміра Камаедова і камандуючага Ваенна-марскімі сіламі Украіны Міхаіла Ежэля[3]
іншыя ўзнагароды
Сайт kremlin.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (руск.: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (20002008 і з 2012), прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі (19992000 і 2008—2012).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першай асобы»), біяграфіі Пуціна паводле яго інтэрв’ю ў расійскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкай разведкі ў ГДР (Усходняй Германіі). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-германскага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў ГДР[10].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктара Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па міжнародных пытаннях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савета (гарадскі заканадаўчы сход) вядомага расійскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 года Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэта па Знешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурга. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвестыцый, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнай біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогай яго кантактаў ў былым савецкім КГБ і ўсходнегерманскай Stasi) было адчынена прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 года Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўрада Санкт-Пецярбурга.

У жніўні 1996 года пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намеснікам упраўляючага справамі прэзідэнта Расіі. У сакавіку 1997 года Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнага ўпраўлення прэзідэнта РФ. З мая 1998 года Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расійскай спецслужбы. З сакавіка 1999 года Пуцін стаў сакратаром Савета Бяспекі Расіі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзідэнцкі тэрмін

У жніўні 1999 года прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку і Пуцін стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 года былі праведзеныя прэзідэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнай папулярнасці ў расійскім грамадстве дзякуючы свайму іміджу маладога, энергічнага прэзідэнта-спартсмена на фоне старога і хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнай платформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыяметральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзідэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансерватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сімвалам адраджаючайся «Вялікай Расіі», новым «водцам».

Патрыятычны складнік пуцінскага курсу з’явіўся больш яскравым. Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімна на музыку гімна СССР і зацверджанне чырвонай савецкай харугвы для расійскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Саюза «найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».

Прадстаўнікі палітычнай эліты ельцынскай эпохі паступова выціскаліся з улады. За махінацыі пачалося пераследаванне буйных бізнесменаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Уладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 года, менш чым за месяц да парламенцкіх выбараў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазіцыю дыпламата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны гешэфт па зліцці нафтавых кампаній ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якога меў бы з’явіцца найбуйнейшы ў свеце нафтавы канцэрн. Быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс знішчэння гэтай некалі найбуйнейшай і найбольш паспяховай расійскай карпарацыі.

У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне адносін з краінамі СНД з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся NATO і ЕС, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідарамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Герхардам Шродэрам, італьянскім прэм’ерам Сільвіа Берлусконі.

На парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «Адзіная Расія» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расіі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новай Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасць у Чачні.

Другі прэзідэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла актыўная кампанія на карысць Пуціна. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін не мае права балатавацца на выбарах у 2008 годзе.

13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў Беслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ў канцы 2004 года Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах.

29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «рускага свету».

Другое прэм’ер-міністарства

8 мая 2008 года пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм’ер-міністрам Расіі.

Трэці прэзідэнцкі тэрмін

Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін

Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года, атрымаўшы 76,69% галасоў выбаршчыкаў.

Рознае

З маладосці прэзідэнт займаўся дзюдо. Пуцін з’яўляецца кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкай і англійскай мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкай мовы. Мае дзвюх дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

Зноскі

  1. Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна паведамілі пра развод
  2. Досье: Путин Владимир Владимирович - Общество - Аргументы и Факты. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 6 студзеня 2013.
  3. Созвездие стрельцов. Что в личном оружейном арсенале российских политиков // Урад Расійскай Федэрацыі Российская газета : Официальное издание. — М.: 25 кастрычніка 2001. — № 208 (2820). — С. 1. Тираж — 1 млн. 810 тыс. 468 экз..
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. http://www.rah.ru/the_academy_today/the_members_of_the_academie/member.php?ID=21978
  6. а б Лентапедия — 2007.
  7. http://kremlin.ru/structure/president/presidents
  8. http://www.rbc.ru/society/08/05/2017/590fffe39a7947866e52b760
  9. Путин В. В. Обращение Президента Российской Федерации, 24 февраля 2022М.: 2022.
  10. Глеб Лабадзенка. 150 тысяч людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны // Звязда : Газета. — 4 снежня 2009. — № 230 (6588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі