ФК Славія Мазыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Статыстыка выступленняў: абнаўленне звестак
вынікі сезону 2018
Радок 11: Радок 11:
| ПасадаКіраўніка = Дырэктар
| ПасадаКіраўніка = Дырэктар
| Трэнер = [[Міхаіл Марціновіч]]
| Трэнер = [[Міхаіл Марціновіч]]
| Чэмпіянат = [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першая ліга]]
| Чэмпіянат = [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшая ліга]]
| Сезон = [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017|2017]]
| Сезон = [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|2018]]
| Месца = {{Падзенне}} 15 месца ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]]
| Месца = {{Рост}} 1 месца ў [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першай лізе]]
| Сайт = http://fcslavia.by/be
| Сайт = http://fcslavia.by/be


Радок 33: Радок 33:
}}
}}


'''«Славія-Мазыр»''' — [[Беларусь|беларускі]] [[футбольны клуб]] з горада [[Мазыр]], заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першай лізе чэмпіянату Беларусі]].
'''«Славія-Мазыр»''' — [[Беларусь|беларускі]] [[футбольны клуб]] з горада [[Мазыр]], заснаваны ў 1987 годзе. Па выніках сезону 2018 каманда атрымала месца ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 49: Радок 49:


Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезону каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад [[ФК Нафтан|«Нафтанам»]] і [[ФК Іслач|«Іслаччу»]], якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезону «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер [[Юрый Пунтус]] быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам [[Міхаіл Марціновіч|Міхаіла Марціновіча]] «Славія» саступіла ў апошнім туры [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.
Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезону каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад [[ФК Нафтан|«Нафтанам»]] і [[ФК Іслач|«Іслаччу»]], якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезону «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер [[Юрый Пунтус]] быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам [[Міхаіл Марціновіч|Міхаіла Марціновіча]] «Славія» саступіла ў апошнім туры [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў [[Ігар Кастроў|Ігара Кастрова]] і [[Максім Слюсар|Максіма Слюсара]], аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з [[ФК Энергетык-БДУ|«Энергетыкам-БДУ»]] і [[ФК Белшына|«Белшынай»]] выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе перша радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.


=== Эмблемы ===
=== Эмблемы ===
Радок 68: Радок 70:
* {{Ср}} Срэбраны прызёр [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995|1995]], [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1999|1999]]
* {{Ср}} Срэбраны прызёр [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995|1995]], [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1999|1999]]
* Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 1995/1996|1996]] і [[Кубак Беларусі па футболе 1999/2000|2000]]
* Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 1995/1996|1996]] і [[Кубак Беларусі па футболе 1999/2000|2000]]
* Пераможца [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першай лігі чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995|1994/1995]], [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011|2011]]
* Пераможца [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першай лігі чэмпіянату Беларусі]] (3): [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1994/1995|1994/1995]], [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011|2011]], [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|2018]]


== Цяперашні склад ==
== Цяперашні склад ==
Радок 185: Радок 187:
| [[Сезон 2017 ФК Славія-Мазыр|2017]] ||[[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017|Вышэйшая]] (Д1) || '''15''' || 30 || 4 || 8 || 18 || 26–50 || '''20''' || [[Кубак Беларусі па футболе 2017/2018|1/16 фінала]] || [[Выява:Descento.svg|15px]] Вылет у [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першую лігу]]
| [[Сезон 2017 ФК Славія-Мазыр|2017]] ||[[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017|Вышэйшая]] (Д1) || '''15''' || 30 || 4 || 8 || 18 || 26–50 || '''20''' || [[Кубак Беларусі па футболе 2017/2018|1/16 фінала]] || [[Выява:Descento.svg|15px]] Вылет у [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Першую лігу]]
|-
|-
| 2018 || style="background:#D0F0C0"| [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|Першая]] (Д2) || || || || || || || || [[Кубак Беларусі па футболе 2018/2019|1/8 фінала]] ||
| 2018 || style="background:#D0F0C0"| [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|Першая]] (Д2) || style="background:gold"| '''1''' || 28 || 21 || 7 || 0 || 69–13 || '''70''' || [[Кубак Беларусі па футболе 2018/2019|1/8 фінала]] || [[Выява:Flecha verde.png|15px]] Выхад у [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшую лігу]]
|-
|-
|}
|}

Версія ад 00:59, 12 лістапада 2018

Славія
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Міхаіл Марціновіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2018 1 месца ў Першай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Славія-Мазыр»беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. Па выніках сезону 2018 каманда атрымала месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 год выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезону 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

Напачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб – «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезону 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала аднім з лідараў лігі. У сярэдзіне сезону мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезону, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезону каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезону «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе перша радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Эмблемы

Папярэднія назвы

  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2018 года[1].

Паз. Імя Нар.
22 Сцяг Беларусі Бр Міхаіл Бараноўскі 1983
30 Сцяг Украіны Бр Радзівон Сямук 1989
Сцяг Беларусі Бр Дзмітрый Кунец 2000
4 Сцяг Беларусі Аб Руслан Хадаркевіч 1993
5 Сцяг Беларусі Аб Ілья Нечыпарэнка 1998
14 Сцяг Беларусі Аб Павел Чалядка 1993
29 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Кавалеўскі Капітан каманды 1992
31 Сцяг Беларусі Аб Ігар Тыманюк 1994
88 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Раеўскі 1988
Сцяг Беларусі Аб Арцём Гвоздзь 2000
Сцяг Беларусі Аб Назар Пачапскі 1999
Сцяг Беларусі Аб Арцём Шут 1995
2 Сцяг Украіны ПА Ігар Варанкоў 1981
7 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Ануфрыеў 1995
Паз. Імя Нар.
9 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Варабей 1985
13 Сцяг Малдовы ПА Ігар Кастроў 1987
18 Сцяг Беларусі ПА Сямён Калыбенка 1998
27 Сцяг Беларусі ПА Вадзім Курловіч 1992
92 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Юрчанка 1998
97 Сцяг Беларусі ПА Іван Лузан 1997
98 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
99 Сцяг Беларусі ПА Глеб Шаўчэнка 1999
11 Сцяг Беларусі Нап Дзяніс Трапашка 1990
17 Сцяг Беларусі Нап Яўген Лебедзеў 1994
34 Сцяг Беларусі Нап Арцём Пятрэнка 2000
50 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Хлебасолаў 1990
77 Сцяг Украіны Нап Максім Слюсар 1997
91 Сцяг Беларусі Нап Міхаіл Ганчар 1998

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фінала
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фінала
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фінала
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фінала
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фінала
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фінала
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фінала
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фінала Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фінала
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фінала
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фінала
2009 Першая (Д2) 13 271 5 8 14 23–41 23 1/8 фінала
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фінала
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фінала Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фінала
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фінала
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фінала Вылет у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
  • 1 Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Сцяг Ісландыі Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Малдовы Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Сцяг Грэцыі Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Сцяг Грузіі (1990-2004) Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Сцяг Ізраіля Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Фарэрскіх астравоў ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Сцяг Славакіі Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Сцяг Расіі Зборная клубаў Расіі 2:5
Сцяг Латвіі Сконта 1:2
Сцяг Туркменістана Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Сцяг Расіі Спартак (Масква) 1:3
Сцяг Таджыкістана Варзоб 1:1
Сцяг Літвы Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі