Гомельскі тралейбус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Qw2016 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Qw2016 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|даўжыня маршрутаў =
|даўжыня маршрутаў =
|кол-ць трал. паркаў = 2
|кол-ць трал. паркаў = 2
|кол-ць тралейбусаў = каля 220
|кол-ць тралейбусаў = каля 200
|тыпы = [[АКСМ-201|Белкамунмаш 201]], [[АКСМ-213|Белкамунмаш 213]], [[АКСМ-321|Белкамунмаш 321]].
|тыпы = [[АКСМ-201|Белкамунмаш 201]], [[АКСМ-213|Белкамунмаш 213]], [[АКСМ-321|Белкамунмаш 321]].
|кошт праезду = 55 капеек
|кошт праезду = 55 капеек

Версія ад 20:03, 1 снежня 2018

Гомельскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Гомель
Дата адкрыцця 20 мая 1962
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 22+5 з індэксам «а»
Даўжыня кантактнай сеткі 146,4 км
Колькасць тралейбусных паркаў 2
Колькасць тралейбусаў каля 200
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321.
Кошт праезду 55 капеек
Кампанія-перавозчык КУП «Гарэлектратранспарт»
Сайт кампаніі http://www.get-gomel.narod.ru/index.html

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Гісторыя

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), у 2006 годзе — 235 (на лініі 179), а ў 2017 годзе - 212.

Канфігурацыя сеткі

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 26 чэрвеня 2008 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 19 — гэта:

  • ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская (станам на пачатак 2015 года вядзецца рэканструкцыя);
  • ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛЦП-5 — з-д Гандлёвага абсталявання;
  • ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛЦП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з «Пріорбанкам»);
  • ЛЦП-10 — пр-т Кастрычніка (ААТ «Таццяна»);
  • ЛЦП-11 — пр-т Касманаўтаў (раён Сельмаша);
  • ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛЦП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛЦП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калоніяй);
  • ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).

ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль — некалькі падстанцый закансерваваныя на стадыі будаўніцтва).

Маршруты

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 29 маршрутаў.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

Маршрут
Дэпо
Рэжым працы
Зноскі
1 Вакзал — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
2 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
3 Завод «Крышталь» — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
4 Вакзал — ЗЛіН Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
5 Вакзал — Завод «Крышталь» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
6 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
7 Вакзал — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
Вакзал — Цэнтраліт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
8 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
9 Кленкаўскі — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
10 Вакзал — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
11 ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
11б ЗЛіН — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
12 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Панядзелак — пятніца
12а Гідрапрывад — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
14 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
15 Вакзал — Валатава Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
16 Вакзал — Кленкаўскі Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
17 Кленкаўскі — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
18 Завод «Крышталь» — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
19 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
19а Вакзал — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
20 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Штодзённа
21 Валатава — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
22 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Субота - нядзеля
22а Вакзал — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Субота - нядзеля
23 Валатава — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
25 Клёнкаўскі - Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Штодзённа

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 25, другое дэпо — маршруты 2, 6, 7, 7а, 8, 11, 11б, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 22, 22а, 23, 25

Галерэя

Гл. таксама


Спасылкі