Гоман (газета, 1916): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nejurist (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Nejurist (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.

Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у т.л. артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» [[Б. Пачопка|Б. Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[А. Луцкевіч]]а (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра К. Каліноўскага) Сваяка, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі ВКЛ) Пётры з Арлянят. Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» В. Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» А. Луцкевіча, «Хто ты гэткі?» [[Ф. Аляхновіч]]а і інш. Асвятлялася дзейнасць Дзяржаўнай думы Расіі, пераважна выступленні эсэраў і сацыял-дэмакратаў меншавіцкага кірунку, газета друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні германскага генеральнага штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), меліся рубрыкі «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», друкаваліся тэлеграмы, абвесткі беларускіх кнігарняў, камерцыйная рэклама. Газета надрукавала разнастайныя матэрыялы па гісторыі нацыянальна-культурнага і літаратурнага руху, легенды, апрацаваныя [[Я. Баршчэўскі]]м, мемуары [[А. Абуховіч]]а, некралогі [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Цётцы]], [[М. Багдановіч]]у, [[Аляксандр Ельскі|А. Ельскаму]]. Упершыню апублікавала некаторыя творы [[Я. Колас]]а, М. Багдановіча, [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[А. Гарун]]а, [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[А. Гурло]], а таксама даследаванні [[М. Нікіфароўскі|М. Нікіфароўскага]], літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна).
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у т.л. артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» [[Б. Пачопка|Б. Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[А. Луцкевіч]]а (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра К. Каліноўскага) Ластоўскага, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі ВКЛ) Пётры з Арлянят. Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» В. Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» А. Луцкевіча, «Хто ты гэткі?» [[Ф. Аляхновіч]]а і інш. Асвятлялася дзейнасць Дзяржаўнай думы Расіі, пераважна выступленні эсэраў і сацыял-дэмакратаў меншавіцкага кірунку, газета друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні германскага генеральнага штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), меліся рубрыкі «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», друкаваліся тэлеграмы, абвесткі беларускіх кнігарняў, камерцыйная рэклама. Газета надрукавала разнастайныя матэрыялы па гісторыі нацыянальна-культурнага і літаратурнага руху, легенды, апрацаваныя [[Я. Баршчэўскі]]м, мемуары [[А. Абуховіч]]а, некралогі [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Цётцы]], [[М. Багдановіч]]у, [[Аляксандр Ельскі|А. Ельскаму]]. Упершыню апублікавала некаторыя творы [[Я. Колас]]а, М. Багдановіча, [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[А. Гарун]]а, [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[А. Гурло]], а таксама даследаванні [[М. Нікіфароўскі|М. Нікіфароўскага]], літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна).

== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 10:03, 2 снежня 2018

«Homan», № 83 (273)

«Homan» («Гоман») — беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета.

Выдавалася з 15(28).2.1916 да канца 1918 ў Вільні на беларускай мове з дазволу акупацыйных германскіх улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень лацінкай і кірыліцай (з 1.9.1916). Рэдактары В. Ластоўскі, Я. Салавей (з № 33 (125), 1917).

Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.

Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у т.л. артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» Б. Пачопкі (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) А. Луцкевіча (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра К. Каліноўскага) Ластоўскага, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі ВКЛ) Пётры з Арлянят. Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» В. Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» А. Луцкевіча, «Хто ты гэткі?» Ф. Аляхновіча і інш. Асвятлялася дзейнасць Дзяржаўнай думы Расіі, пераважна выступленні эсэраў і сацыял-дэмакратаў меншавіцкага кірунку, газета друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні германскага генеральнага штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), меліся рубрыкі «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», друкаваліся тэлеграмы, абвесткі беларускіх кнігарняў, камерцыйная рэклама. Газета надрукавала разнастайныя матэрыялы па гісторыі нацыянальна-культурнага і літаратурнага руху, легенды, апрацаваныя Я. Баршчэўскім, мемуары А. Абуховіча, некралогі Цётцы, М. Багдановічу, А. Ельскаму. Упершыню апублікавала некаторыя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гаруна, Ц. Гартнага, А. Гурло, а таксама даследаванні М. Нікіфароўскага, літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна).

Літаратура

  • Конан У. «Гоман» // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн., 1996.

Спасылкі

Электронны архіў на сайце бібліятэкі Акадэміі навук Літвы Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945