Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
|выдавец = [[Полацкая езуіцкая акадэмія]]
|выдавец = [[Полацкая езуіцкая акадэмія]]
|краіна = [[Расійская імперыя]]
|краіна = [[Расійская імперыя]]
|рэдактары = [[Ігнацій Івіцкі]], [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], [[Якаб Кандраў]]
|рэдактар = [[Ігнацій Івіцкі]], [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], [[Якаб Кандраў]]
|галоўны рэдактар = [[Юзаф Цытовіч]]
|галоўны рэдактар = [[Юзаф Цытовіч]]
|штат =
|штат =

Версія ад 11:44, 13 снежня 2018

«"Полацкі штомесячнік"»
Арыгінальная
назва
«польск.: „Miesęcznik Połocki”»
Тып Часопіс
Выдавец Полацкая езуіцкая акадэмія
Краіна Расійская імперыя
Рэдактар Ігнацій Івіцкі, Ян Ротан, Язафат Залескі, Якаб Кандраў
Галоўны рэдактар Юзаф Цытовіч
Заснавана 1818
Спыненне публікацый 1820
Мова польская
Перыядычнасць штомесячнік

«Полацкі штомесячнік» (бел.: Полацкі месячнік, Месéнчнік полóцкі, польск.: Miesięcznik Połocki) - літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся Полацкай езуіцкай акадэміяй на польскай мове штомесячна на працягу 1818 г. і двух месяцаў 1820 г.

З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў 1817 г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818[1]. Часопіс заснаваны філосафам Вінцэнціям Бучынскім з ініцыятывы рэктара акадэміі Раймунда Бжазоўскага. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі Юзаф Цытовіч, рэдактары - Ігнацій Івіцкі, галандзец Ян Ротан, Язафат Залескі, швейцарац Якаб Кандраў і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін[2].

Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg
Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»(ПДУ, снежань 2018)

На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя Эўрыпіда «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з Віцебска), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму Нікодама Мусніцкага «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).

У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі Віленскага ўніверсітэта, якія друкаваліся ў «Віленскім дзённіку», часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў[3].

Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках[4] было надрукавана 85 артыкулаў[2]. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю[5].

У снежні 2018 г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця», прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»[6].

Зноскі

  1. Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.
  2. а б Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118
  3. Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.
  4. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.
  5. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  6. Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»

Літаратура

  • Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі" / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; – Мінск: БелЭн, 1999. – С. 118-119.
  • Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13-26.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. - s. 422.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Lihocka, H. „Miesęcznik Połocki” (1818-1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. – Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. – s. 631-662.

Miesięcznik Połocki ў Сеціве

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945