Маладняк (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 27: Радок 27:
** [[У. А. Навумовіч|Навумовіч У. А.]] Шляхамі арлянят. — Мн., 1984.
** [[У. А. Навумовіч|Навумовіч У. А.]] Шляхамі арлянят. — Мн., 1984.
** [[І. П. Чыгрын|Чыгрын І. П.]] Проза «Маладняка». — Мн., 1985.
** [[І. П. Чыгрын|Чыгрын І. П.]] Проза «Маладняка». — Мн., 1985.
* Ліўшыц, Уладзімір.Горацкая студыя "Аршанскага "Маладняка".(1926-1928)— Горкі: 2013.— 96 с.
** [[Міхась Мушынскі|Мушынскі М. І.]] Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. — Мн., 1975.
** [[Міхась Мушынскі|Мушынскі М. І.]] Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. — Мн., 1975.
** [[Ніл Сямёнавіч Гілевіч|Гілевіч Н. С.]] Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»). — Мн., 1962.
** [[Ніл Сямёнавіч Гілевіч|Гілевіч Н. С.]] Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»). — Мн., 1962.

Версія ад 13:29, 22 снежня 2018

«Маладня́к» — Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928.

Гісторыя аб'яднання

Сябры «Маладняка». 1924—1925

Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. Назву «Усебеларускае аб'яднанне…» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Меліся філіялы ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах («Калінінская філія»), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе, Празе, Рызе; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб'яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, А. Вольны, У. Дубоўка, П. Галавач. Друкаваны орган — часопіс «Маладняк» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіялы мелі ўласныя часопісы або альманахі. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).

Сябрамі аб'яднання ў розны час былі К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва, У. Дубоўка, У. Галубок, Я. Журба, А. Гурло, М. Лынькоў, П. Трус, П. Броўка, П. Глебка, М. Зарэцкі, Н. Чарнушэвіч, А. Якімовіч, М. Аляхновіч, Р. Мурашка, І. Барашка, В. Каваль, В. Сташэўскі, Я. Скрыган, А. Звонак, С. П. Шушкевіч, К. Губарэвіч, У. Жылка, М. Нікановіч, Т. Кляшторны, У. Хадыка, З. Бандарына, Ю. Гаўрук, В. Гарбацэвіч, В. Маракоў, Л. Родзевіч, С. У. Фамін і інш.

З цягам часу ў аб'яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў расклад арганізацыі і выхад з яе складу ў маі 1926 многіх сяброў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, Лужанін і інш.) а на мяжы 1927—1928 — і асноўнага кіравальнага ядра (Чарот, Зарэцкі, Вольны, Дудар, Сташэўскі і інш.). Аб'яднанне было рэарганізавана ў БелАПП.

Дзейнасць

Творчая праграма была сфармулявана ў дэкларацыі (снежань 1924): «…ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці»; мастацкі вобраз павінен аб'ектыўна адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культурна-масавай працы, барацьбы за развіццё марксісцкай крытыкі і інш.

Аб'яднанне праводзіла вялікую выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленню талентаў, наладжвала сувязі з літаратурнымі арганізацыямі іншых ССР (Украінскай, Расійскай, Грузінскай), кнігаабмен з іншымі краінамі.

Савецкая крытыка адзначала, што творчасць маладнякоўцаў была прасякнутая пафасам сцвярджэння сацыялістычнага ладу, вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з сяброў абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам («бурапена»). У сваёй дзейнасці аб'яднанне кіравалася ўказаннямі кампартыі, было цесна звязанае з камсамолам і стаяла на цвёрдай ідэалагічнай платформе, хоць і дапускала пралікі і памылкі.[1]

Зноскі

  1. (Хромчанка 1987)…

Літаратура

  • К. Р. Хромчанка. Маладняк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз. С.410,411.
    • История белорусской советской литературы. — Мн., 1977. С.22-23,46-50.
    • Навумовіч У. А. Шляхамі арлянят. — Мн., 1984.
    • Чыгрын І. П. Проза «Маладняка». — Мн., 1985.
  • Ліўшыц, Уладзімір.Горацкая студыя "Аршанскага "Маладняка".(1926-1928)— Горкі: 2013.— 96 с.
    • Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. — Мн., 1975.
    • Гілевіч Н. С. Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»). — Мн., 1962.
    • Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гадоў). — Мн., 1960.
    • Перкін Н. С. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30-х гг. — Мн., 1960.
    • Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў. — Мн., 1928.