Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 86: Радок 86:
* [http://www.mil.ru/848/1045/1272/21010/21014/22541/index.shtml Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі]
* [http://www.mil.ru/848/1045/1272/21010/21014/22541/index.shtml Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі]


{{Ru-hist-stub}}
{{vuz-stub}}
{{rumil-stub}}
{{rumil-stub}}
{{RKKA-stub}}


[[Катэгорыя:Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ]]
[[Катэгорыя:Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ]]

Версія ад 22:09, 24 снежня 2018

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
Заснаваны 1918
Рэарганізаваны 1998
Год рэарганізацыі 1998
Размяшчэнне Масква
Юрыдычны адрас 119810, г. Масква, Г-810, праезд Дзявоцкага Поля, дом 4
Узнагароды
Ордэн Жукава ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Order the Red Banner Order of the Red Banner ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы Order of the People's Republic of Bulgaria Military Order "For Services to the People and the Fatherland"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год. Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.

Да рэвалюцыі

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.

Савецкі перыяд

3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921, была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г., акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-х месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў.[1] 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш шасцідзесяці — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзёны, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны звання Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія пасля 1991 года

1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнікі Акадэміі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Архив Красной Армии ф. 4, оп. 11, д. 66, л. 284.

Спасылкі

Шаблон:Rumil-stub