Калінкавічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
→‎Вядомыя асобы: дапаўненне, вікіфікацыя, стыль
Радок 92: Радок 92:


== Вядомыя асобы ==
== Вядомыя асобы ==
* [[Марыя Софія Ануфровіч-Плоская]], польская рэвалюцыянерка
* [[Марыя Софія Ануфровіч-Плоская]] (1862—1922) — польская [[рэвалюцыянер]]ка
* [[Віталь Міхайлавіч Воўк]], беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
* [[Віталь Міхайлавіч Воўк]] беларускі дзяржаўны дзеяч, [[Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь|міністр прамысловасці]] Рэспублікі Беларусь у 2014—2018 гг.
* [[Пётр Альбінавіч Красачка]] (нар. у 1958) — вучоны ў галіне [[Ветэрынарыя|ветэрынарыі]] і [[Жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]]
* [[Сямён Абрамавіч Ляльчук]], яўрэйскі паэт
* [[Сямён Абрамавіч Ляльчук]] (1918—1941) — яўрэйскі [[паэт]]
* [[Раман Іванавіч Петрушэнка]], беларускі спартсмен
* [[Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі]], беларускі хімік-аналітык
* [[Раман Іванавіч Петрушэнка]] беларускі [[спартсмен]]
* [[Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч]], беларускі пісьменнік
* [[Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі]] беларускі хімік-аналітык
* [[Уладзімір Ільіч Сямашка]], беларускі дзяржаўны дзеяч
* [[Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч]] беларускі [[пісьменнік]]
* [[Уладзімір Ільіч Сямашка]] — беларускі дзяржаўны дзеяч


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 20:40, 26 снежня 2018

Горад
Калінкавічы
Царква Казанскай Іконы Божай Маці
Царква Казанскай Іконы Божай Маці
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
172 ± 1 м і 122 м[1]
Насельніцтва
40 315 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовы індэкс
247691 (247692, 247693, 247694, 247695)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223501000
Афіцыйны сайт
Калінкавічы на карце Беларусі ±
Калінкавічы (Беларусь)
Калінкавічы
Калінкавічы (Гомельская вобласць)
Калінкавічы

Калі́нкавічы[3] (афіц. транс.: Kalinkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Калінкавіцкага раёна. Размешчаны за 122 км ад Гомеля, за 275 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Насельніцтва 40 315 чал. (2017)[2].

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць аб засяленні мясцінаў у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Калінкавічы вядомыя з XVI ст. як в. Валенкавічы Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ, вялікакняская ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца як вёска Каленкавічы Багрымавіцкага стараства ў акце рэвізіі Мазырскага павета 1560 г., прыводзіцца апісане межаў вёскі. У 1582 г. упамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў Аскеркам, і Багрымавіцкім стараствам. 16 мая 1774 г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У 1778 г. цэнтр Каленкавіцкай парафіі; у вёсцы 25 хат.

З 1793 г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Рэчыцкага павета, да 1805 г. належала князю Шахоўскаму. У 1795 г. мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і в. Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце БабруйскМазыр. У 1856 г. узведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.). У 1864 г. адкрытае народнае вучылішча. У 1866 г. налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у 1876 г. меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў 1886 г. чыгункі ЛунінецГомель пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. мястэчка ў Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У 1916 г., калі закончылася будаўніцтва чыгункі ЖлобінОўруч, Калінкавічы сталі важным транспартным вузлом. У красавіку 1917 г. створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З красавіка 1919 г. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні. З мая 1923 г. да красавіка 1924 г. цэнтр Калінкавіцкай воласці, у склад якой ўвайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей. З ліпеня 1924 г. у складзе БССР. З 1925 горад. У 19241930 цэнтр раёна. У 19201930 гг. дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага 1938 г. у Палескай вобласці. З 1939 г. — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваныя нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяраў фашызму. З студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены Калінкавіцкі скарб. З сакавіка 1963 г. горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы 1993 г. у горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З 1994 г. працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Культура

Вуліца Міру

Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей.

Спорт

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі