Люцынскі павет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, вікіфікацыя
→‎Спасылкі: арфаграфія
Радок 89: Радок 89:
* [http://starye-karty.litera-ru.ru/uezd/vit_karta-lyutsinskiy_uezd.html Старыя карты Люцынскага павета на сайце "Литера Ру"]
* [http://starye-karty.litera-ru.ru/uezd/vit_karta-lyutsinskiy_uezd.html Старыя карты Люцынскага павета на сайце "Литера Ру"]
* [http://www.radzima.net/be/uezd/lyutsinskiy.html Мапа Люцынскага павета (1820) на Radzima.net]
* [http://www.radzima.net/be/uezd/lyutsinskiy.html Мапа Люцынскага павета (1820) на Radzima.net]
* [http://www.nobility.by/advices/church/orthodox/liucynski-paviet.shtml Праваслаўныя цэрквы Люцынскага павета на сайце [[Згуртаванне Беларускай Шляхты|Згуртавання Беларускай Шляхты]]]
* [http://www.nobility.by/advices/church/orthodox/liucynski-paviet.shtml Праваслаўныя цэрквы Люцынскага павета на сайце [[Згуртаванне беларускай шляхты|Згуртавання беларускай шляхты]]]


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 01:58, 27 снежня 2018

Люцынскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Люцын
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 128 200 жыхароў (1 897)
Плошча 5,2 тыс. км²
Люцынскі павет на карце

Лю́цынскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы паўночны і самы буйны па плошчы павет Віцебскай губерні. Адзін з трох інфлянцкіх паветаў. Цэнтр - горад Люцын.

Гісторыя

Люцынскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе адыйшоў да Латвіі.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 128,2 тыс. чал.[1] У тым ліку латышоў - 64,2%; беларусаў - 20,5%; рускіх - 7,1%; яўрэяў - 4,9%; палякаў - 2,2%. У павятовым горадзе Люцын пражывала 5140 чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 16 валасцей:

Воласць Валасны цэнтр
Балцінаўская акалодак Балцінаў
Балоўская акалодак Балоўск
Дамапольская в. Бяляўская
Зальміуская в. Рогаўка
Звірдзінская маёнтак Пагулянкі
Істрская м. Старая Слабада
Корсаўская акалодак Корсаўка
Ляндскаронская в. Полішчына
Марыенгаўзенская акалодак Марыенгаўзен
Міхайлаўская в. Мярзінка
Нерзенская с. Нерза
Посіньская с. Посінь
Пылдзенская в. Вяжэнкі
Рунданская с. Рунданы
Эверэмуйжская маёнтак Эверэмуйжа
Янавольская с. Брыгі

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

  • Карл Багдановіч (1864—1947) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.
  • Мікалай Зарэмба (1821—1879) — расійскі музычны педагог (нарадзіўся ў маёнтку Азупіна)
  • Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф
  • Ілля Чашнік (1902-1929) — савецкі мастак і дызайнер

Спасылкі

Зноскі