Лагойск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 138: Радок 138:
* [[Канстанцін Тышкевіч|К. П. Тышкевіч]], беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
* [[Канстанцін Тышкевіч|К. П. Тышкевіч]], беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
* [[Яўстах Тышкевіч|Я. П. Тышкевіч]], беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
* [[Яўстах Тышкевіч|Я. П. Тышкевіч]], беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
* [[Вадзім Кузміч|В.І. Кузміч]], беларускі інтэлектуал


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 15:12, 12 студзеня 2019

Горад
Лагойск
Руіны палаца Тышкевічаў
Руіны палаца Тышкевічаў
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
192 м[1]
Насельніцтва
12 950 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223110
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Лагойск на карце Беларусі ±
Лагойск (Беларусь)
Лагойск
Лагойск (Мінская вобласць)
Лагойск

Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1180 горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

Касцёл Св. Казіміра, XIX ст.

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[4]. У 1413 мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.

У пач. XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[5]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 вядомы навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 рэгулярныя кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 мая 1708 шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[5] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18091860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[6].

У 18141819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музей старажытнасцей. Станам на 1861 у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 — цэнтр воласці Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) — народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

У 1919 Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1998 Лагойск атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
  5. а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
  6. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  7. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі