Вялікі Гэтсбі (раман): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Вялікі Гэтсбі, раман у Вялікі Гэтсбі (раман): ВП:НА
± 4 categories using HotCat
Радок 71: Радок 71:
* '''Джордж Б. Вілсан''' — механік і ўладальнік гаража. Муж Міртл Вілсан. Жонка не кахае яго, нават не выносіць Том Бьюкенен, які апісвае Джорджа як «дурнаватага, які сам не ведае, што жыве на свеце». Даведаўшыся пра смерць жонкі, ён забівае Гэтсбі, а потым і самога сябе, памылкова думаючы, што Гэтсбі быў за стырном аўтамабіля, які збіў Міртл.
* '''Джордж Б. Вілсан''' — механік і ўладальнік гаража. Муж Міртл Вілсан. Жонка не кахае яго, нават не выносіць Том Бьюкенен, які апісвае Джорджа як «дурнаватага, які сам не ведае, што жыве на свеце». Даведаўшыся пра смерць жонкі, ён забівае Гэтсбі, а потым і самога сябе, памылкова думаючы, што Гэтсбі быў за стырном аўтамабіля, які збіў Міртл.
* '''Міртл Вілсан''' -
* '''Міртл Вілсан''' -
[[Катэгорыя:Раманы 1925 года]]
[[Катэгорыя:Кнігі 1925 года]]
[[Катэгорыя:Раманы Фрэнсіса Скота Фіцджэральда]]
[[Катэгорыя:Раманы на англійскай мове]]
[[Катэгорыя:Амерыканскія раманы XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Раманы XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Вялікі Гэтсбі]]
[[Катэгорыя:Мадэрнізм]]
__FORCETOC__
__FORCETOC__

Версія ад 17:37, 13 студзеня 2019

Вялікі Гэтсбі
The Great Gatsby
Выданне
Жанр раман
Аўтар Фрэнсіс Скот Фіцджэральд
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 10 красавіка 1925
Папярэдні The Beautiful and Damned[d]
Наступны Tender Is the Night[d]
Персанажы Meyer Wolfshiem[d], Jay Gatsby[d], Nick Carraway[d], Daisy Buchanan[d], Tom Buchanan[d], Myrtle Wilson[d] і George B. Wilson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вялікі Гэтсбі» (англ.: «The Great Gatsby») — раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, апублікаваны ў 1925 годзе. Пачаты Ф. С. Фіцджеральдам у Нью-Ёрку, а дапісаны і апублікаваны у Парыжы, дзе аўтар знаходзіўся падчас вандроўкі па Еўропе. Твор прылічваюць да так званай літаратуры «страчанага пакалення».

Раман так і не атрымаў шырокай папулярнасці пасля рэлізу. Тыраж продажу склаў толькі 24 000 экзэмпляраў. Падчас «Вялікай дэпрэсіі» раман быў забыты, але цікавасць аднавілася і ён стаў папулярны у 1950-я гады, пасля 2-й сусветнай вайны. У 1998 годзе Сучасная бібліятэка прызнала раман «лепшым амерыканскім раманам 20 ст.» і 2-ім лепшым творам на англійскай мове 20 ст.

Уведзены ў школьную праграму ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Працэс напісання рамана і публікацыя

Абгортка першага выдання рамана

Ф. С. Фіцджэральд пісаў: «Я адчуваў у сабе вялікі моц, такі, якога ва мне яшчэ не было». У адрозненні ад яго першых твораў, «Гэтсбі» старанна рэдагаваўся і адточваўся, таму што пісьменнік верыў, што гэты раман можа прынесці яму прызнанне. У студзені 1922 гады, пасля завяршэння п'есы «Размазня», ён пачаў планаваць гэты раман, а ў 1923 году пачалася праца над ім.

Вокладка

Мастак Фрэнсіс Кугат пачаў распрацоўку вокладка, калі раман быў яшчэ не дапісаны цалкам. Вокладка ў стылі ар-дэко з рамешчанай на ёй выявай жанчыны вельмі спадабалася аўтару і, пасля выхаду рамана, ён пісаў што «цалкам упісаў гэтую вокладку ў сваю кнігу».

Назва

Пры напісанні твора, Фіцджэральд не быў упэўнены ў яго назве. Ён разглядаў такія варыянты, як «Вакол смецця і мільянераў», «Гэтсбі — Залаты капялюш», «Апантаны палюбоўнік» і «Па дарозе ў Вэст-Эг». За тыдзень да публікацыі аўтар вырашыў спыніцца на варыянце «Баль Трымальхіёна», але ў апошні момант выбраў назву «Вялікі Гэтсбі».

Паводле задумы аўтара, назва «Вялікі Гэтсбі» мусіла паказваць чытачу, што да галоўнага героя трэба ставіцца рознабакова. З аднаго боку, Гэтсбі — моцны, выдатны чалавек з непераадольнай прагай жыцця, з другога — абмежаваны чалавек, які забіў сам сабе ў пагоні за грашыма і нікчэмнай, сапсаванай жанчынай.

Сюжэт

Гістарычныя моманты

Будынак Фондавай біржы на Wall St — сімвал эканамічных перамог ЗША

1922 год, ЗША знаходзяцца на вяршыні сваёй эканамічнай магутнасці. Пасля 1-й сусветнай вайны пачынаюцца «равучыя дваццатыя». Радыкальна мяняюцца мода і стыль адзення, надыходзіць росквіт джазу і ар-дэко, радыёвяшчанне робіцца паўсюдным, кінематограф робіцца гукавым і з рэдкай забавы ператвараецца ў масавае баўленне вольнага часу і асобны від мастацтва. У 1920-х гадах быў зроблены шэраг навуковых адкрыццяў і вынаходстваў, якія мелі далёкасяжныя наступствы, адзначаўся беспрэцэдэнтны рост прамысловасці і пакупніцкага попыту. Прапанова на рынку перавышала попыт, што абумовіла параўнальна нізкія цэны на тавары, але на працягу 1920-х гадоў спажыванне расло.

Да 1920-х гадоў спецыяльнай 80-й папраўкай да Канстытуцыі ў ЗША была забаронена вытворчасць, продаж і імпарт алкагольных напояў. Папраўка была праведзена пры падтрымцы пратэстанцкіх рэлігійных арганізацый і прагрэсістаў. Ужыванне алкагольных напояў не было забаронена агулам, таму іх кантрабанда і збыт сталі манаполіяй арганізаванай злачыннасці, што значна павялічыла яе даходы і спрыяла пашырэнню ў амерыканскім грамадстве. Піцейныя дамы таго часу, дзе падавалі алкагольныя напоі, якія называліся «спікізі», былі на ўсёй тэрыторыі ЗША і залежылі ад кантрабандных паставак алкаголю, іх кантралявала рэгіянальная арганізаваная злачыннасць.

Сюжэт рамана

Апавяданне напісана ад першай асобы: Нік Каравэй пачынае яго з парады, якую калісьці даў яму заможны бацька, які прасіў не судзіць іншых людзей, якія не маюць яго пераваг. Трыманне гэтай парады ўвайшло ў Ніка ў звычку, за выключэннем выпадка Гэтсбі.

«Whenever you feel like criticizing anyone, just remember that all the people in this world haven't had the advantages that you've had.» Арыгінальны тэкст, англ.

«Калі табе захочацца асудзіць каго-небудзь, памятай, што не кожны чалавек на свеце мае тыя якасці, якімі валодаеш ты.» Пераклад, бел.

Раман таксама пачынаецца словамі Ніка, пра тое, што ён ужо вярнуўся дадому з Нью-Ёрка. Такім чынам, раман напісаны у стылі рэтраспектывы.

Сваю гісторыю Нік пачынае успамінам пра тое, як арандаваў дом у Вэст-Эге на Лонг-Айлендзе, дзе, у адрозненні ад Іст-Эга, жылі не знатныя, але не менш багатыя людзі. Нік наведвае раскошны маёнтак Тома і Дэйзі Бьюкененаў. Дэйзі была траюраднай сястрой Ніка, а яе муж -- Том, некалі гуляў у футбол у Елі. Том паказаны Нікам пагардлівым чалавекам з поглядамі расіста і магутным целаскладам, а Дэйзі як абаяльная, але недалёкая жанчына, маці трохгадовай дачкі. У гэтым доме Нік сустракае Джордан Бэйкер, сяброўку Дэйзі і вельмі вядомага гульца ў гольф. Джордан паведамляе Ніку, што ў Тома ёсць палюбоўніца ў Нью-Ёрку.

Дзеля сустрэчы з палюбоўніцай -- Міртл Вільсан, жонкай нічога не падазравалага аўтамеханіка Джорджа, Том арандуе кватэру ў горадзе. Том запрашае туды Ніка, дзе ён таксама знаёміцца ​​з Кэтрын, сястрой Міртл, і з парай Мак-Кі, сябрамі Міртл. Ноч заканчваецца ўсеагульнай папойкай і разбітым носам Міртл, якая раздражняе Тома ўспамінам імя Дэйзі. Нік сыходзіць з гэтага хаосу з містарам Мак-Кі.

Разбураны ў наш час Beacon Tower з'яўляўся правобразам маёнтка Гэтсбі

Нечакана Нік аказваецца бліжэйшым суседам Джэя Гэтсбі, вельмі багатага чалавека, вядомага правядзеннем шыкоўных вясёлых вечарынак у сваім гіганцкім маёнтку, якія кожную суботу наведваюць сотні людзей. Неўзабаве шафёр Гэтсбі прыносіць Ніку фармальнае запрашэнне на адну з такіх вечарынак. Гэтсбі — загадкавы чалавек, пра памер і крыніцы велізарных багаццяў якога ходзіць шмат чутак. Ніхто з сустрэтых Нікам гасцей нават не ведае, як выглядае Гэтсбі. Пагатоў, афіцыйнае запрашэнне ад Джэя Гэтсбі — гэта нешта незнаёмае ні слугам, ні гасцям. Нік адзіны, каго Гэтсбі запрасіў на вечарынку сам. Падчас вечарынкі нейкі мужчына пазнае Ніка, і высвятляецца, што яны аднапалчане. Пасля аказваецца, што аднапалчанін Ніка і ёсць сам містар Гэтсбі. Неўзабаве паміж імі завязваюцца сяброўскія адносіны.

Нік здзіўляецца, калі Гэтсбі прывозіць яго ў Нью-Ёрк і, без тлумачэння, апавядае гісторыю свайго ўзыходу па сацыяльнай лесвіцы. Там жа, у непрыкметным «спікізі» за сакрэтнай сценкай цырульні, Нік знаёміцца ​​з кампаньёнам Гэтсбі, цёмным чалавекам -- Мэерам Вульфшымам.

Знаёмая Ніка -- Джордан Бэйкер, апавядае яму пра тое, што Гэтсбі збірае вялікую колькасць гасцей у сябе, спадзяючыся на тое, што Дэйзі, яго былая каханая, выпадкова зазірне да яго. Праз Джордан Гэтсбі просіць Ніка зладзіць яму сустрэчу з Дэйзі. Нік абяцае зрабіць гэта. Адбываецца ўз'яднанне закаханых. Адначасова пачынаецца раман паміж Нікам і Джордан.

Неўзабаве, падчас размовы ў атэлі «Плаза», Том даведваецца пра каханне Джэя да Дэйзі, і абвінавачвае яго ў тым, што ён бутлегер. Том пагражае Гэтсбі і выказвае сваю нянавісць да яго. У адказ Джэй настойвае на тым, каб Дэйзі сказала, што яна ніколі не любіла Тома, спадзяючыся на аднаўленне перапыненага пяць гадоў таму кахання. Дэйзі хоць і вагаецца, але адмаўляецца казаць гэта. Том адчувае перамогу. Ён вырашае, што назад Дэйзі і Гэтсбі паедуць разам, а ён, Нік і Джордан адправяцца ў іншай машыне.

У гэты час Джордж Вільсан скандаліць са сваёй жонкай Міртд, западозрыўшы яе нявернасць. Яна выбягае з дому, убачыўшы машыну, якую днём вёў Том. Машына, у якой на гэты раз ехалі Гэтсбі і Дэйзі, збівае Міртл на смерць і ўцякае з месца аварыі. Джордан, Нік і Том, якія ехалі ззаду на іншай машыне, заўважаюць загінулую. Том пазнае ў ёй сваю каханку. Джордж, які звар'яцеў ад гора, апантаны ідэяй, што кіроўца машыны, якая збіла Міртл, і быў яе палюбоўнік. Ён вырашае знайсці гэтую машыну і адпомсціць яе гаспадару.

Нік вяртаецца да дома Бьюкененаў і выяўляе паблізу Гэтсбі, які неспадзявана прагаворваецца, што машынай кіравала Дэйзі. Гэтсбі не хоча называць сапраўдную вінаватую аварыі, таму Нік раіць яму з'ехаць на тыдзень. Апошнія словы, якія Нік кажа Джэю: "Нікчэмнасць на нікчэмнасці, вось яны хто. Вы адзін каштуеце больш за іх усіх, разам узятых".

Муж забітай, Джордж Вілсан, знаходзіць Гэтсбі па наводцы Тома і забівае яго басейне, а затым здзяйсняе самагубства. Нік абтэлефаноўвае знаёмых Гэтсбі, але ніхто з іх не прыходзіць на пахаванне. Том і Дэйзі з'ехалі, не пакінуўшы свайго адраса. Акрамя Ніка, бацькі Гэтсбі і слуг, на пахаванні прысутнічае толькі чалавек, якога Нік сустрэў у бібліятэцы Гэтсбі ў разгар самай першай яго вечарынкі. Пасля разрыву адносін з Джордан Бэйкер і выпадковай сустрэчы з Томам, калі высвятляецца, хто менавіта навёў Вільсана на Гэтсбі, Нік, з'язджаючы з Нью-Ёрка на Сярэдні Захад, разважае пра немагчымасць вярнуць мінулае.

Героі

  • Нік Каравэй — выпускнік Ельскага ўніверсітэта (Канектыкут, ЗША), родам з Сярэдняга Захаду, ветэран 1-й сусветнай вайны ва ўзросце 29-30 гадоў. Апавядальнік рамана. Бліжэйшы сусед Гэтсбі. Ён вясёлы, любіць пажартаваць, але бліжэй да канца рамана замыкаецца ў сабе з-за смерці Гэтсбі.
  • Джэй (Джеймс) Гэтсбі (Гэтс) — малады, таямнічы мільянер з таемнымі дзелавымі сувязямі (пазней высветлілася што ён бутлегер), родам з Паўночнай Дакоты. Ён захоплены Дэйзі Бьюкенен, прыгожай дзяўчынай з Луісвіля, штат Кентукі, якую сустрэў калі быў маладым афіцэрам, адным з размешчаных у лагеры Тэйлар ў Луісвілі падчас 1-й сусветнай вайны. Герой 1-й сусветнай вайны. Гэтсбі, як казалі, кароткі час вучыўся ў Трыніці-каледжы ў Оксфардзе, Англія, пасля заканчэння 1-й сусветнай вайны.
  • Дэйзі Фей Бьюкенен — прывабная і эгацэнтрычная маладая жанчына з Луісвіля, Кентукі. Стрыечная сястра Ніка і жонка Тома Бьюкенен. Дэйзі калісьці мела рамантычныя адносіны з Гэтсбі, перад тым як выйшла замуж за Тома. Яе цяжкі выбар паміж Гэтсбі і Томам з'яўляецца адным з цэнтральных канфліктаў у рамане.
  • Томас (Том) Бьюкенен — мільянер, які жыве на Іст-Эг. Муж Дэйзі. Імпазантны чалавек, моцнага целаскладу з моцным тэнарам і высакамернымі паводзінамі. Нік і Том разам вучыліся у Ельскім універсітэце. Заўзяты аматар ігры ў пола. На працягу рамана дэманструе расісцкія погляды.
  • Джордан Бэйкер — маладая дзяўчына спартыўнага целаскладу. Прафесійны гулец у гольф са злёгку зацененай рэпутацыяй і схільнасцю да хлусні і інтрыг. На працягу рамана, ускосна развіваецца сюжэт кахання Джордан і Ніка.
  • Джордж Б. Вілсан — механік і ўладальнік гаража. Муж Міртл Вілсан. Жонка не кахае яго, нават не выносіць Том Бьюкенен, які апісвае Джорджа як «дурнаватага, які сам не ведае, што жыве на свеце». Даведаўшыся пра смерць жонкі, ён забівае Гэтсбі, а потым і самога сябе, памылкова думаючы, што Гэтсбі быў за стырном аўтамабіля, які збіў Міртл.
  • Міртл Вілсан -