Свянцянскі павет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Свянцянскі павет; added Category:Свянцянскі павет (Расійская імперыя) using HotCat |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
[[Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні]] |
[[Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні]] |
||
[[Катэгорыя:Свянцянскі павет]] |
[[Катэгорыя:Свянцянскі павет (Расійская імперыя)| ]] |
Версія ад 18:08, 20 студзеня 2019
Свянцянскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Віленская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Швянчоніс | Свянцяны |
Дата ўтварэння | 1795 |
Насельніцтва | 172,2 тыс. (1 897) |
Плошча | 5,2 тыс. км² |
Завіле́йскі павет (1795—1842), Свянця́нскі павет (1842—1920) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гг. Цэнтр — горад Свянцяны.
Адміністрацыйны падзел
У 1913 г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць:
- Аляксандраўская (цэнтр — в. Жукойні),
- Вішнеўская,
- Войстамская (цэнтр — м. Войстам),
- Гадуцішская,
- Даўгелішская (цэнтр — с. Новыя Даўгелішкі),
- Дубатоўская,
- Заблоцішская,
- Занарацкая (цэнтр — в. Блізнікі),
- Кямелішская,
- Кабыльніцкая,
- Камайская,
- Кукуцішская,
- Лынгмянская,
- Лынтупская,
- Мелеганская,
- Міхайлаўская (цэнтр — застава Пяршукшта),
- Свянцянская,
- Свірская,
- Цверацкая (цэнтр — с. Папоўка),
- Шэметаўская (цэнтр — м. Шэметава),
- Ясеўская (цэнтр — в. Загач)[1].
Гісторыя
Завілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі.
Насельніцтва
Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.[2]