Розніца паміж версіямі "Малады Фронт"

Jump to navigation Jump to search
29 байтаў выдалена ,  12 гадоў таму
Пачынаючы з 2000 году, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў [[Міністэрства юстыцыі Беларусі|Міністэрстве юстыцыі Беларусі]], але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў з дапамогаю антыканстытуцыйнага артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў [[Чэхія|Чэхіі]],<ref>http://news.tut.by/politics/101473.html</ref> пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ў [[Летува|Летуве]],<ref>http://www.svaboda.org/content/Article/1192907.html</ref> плануецца атрымаць афіцыйны статус у [[Польшча|Польшчы]] і [[Украіна|Ўкраіне]].
 
Сябры арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх пераследваліся па палітычных матывах і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, [[Павал Севярынец|Паўла Севярынца]]Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай пэрыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з'яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму.
 
[[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|Пасля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году]] на лідараў «Маладога Фронту», Змітра Дашкевіча, [[Сяржук Лісічонак|Сержука Лісічонка]], Барыса Гарэцкага і Алега Корбана, была ўзбуджаная крымінальная справа па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 (Дзейнасць незарэгістраванай Мін'юстам арганізацыі). Паводле гэтай крымінальнай справы, [[1 лістапада]] 2006 году, лідар «Маладога Фронту», Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году калоніі агульнага рэжыму. Цягам году па гэтым жа артыкуле былі асуджаныя іншыя лідары і актывісты МФ — [[Іван Шыла]] ([[Салігорск]]), [[Наста Палажанка]] ([[Менск]]), [[Зміцер Хведарук]] (Менск), [[Аляксей Янушэўскі]] (Менск), [[Алег Корбан]] (Менск), [[Барыс Гарэцкі]] (Менск), [[Наста Азарка]] ([[Нясвіж]]), [[Яраслаў Грышчэня]] ([[Баранавічы]]), [[Кася Салаўёва]] ([[Полацак]]), [[Эдвард Зелянкоў]] ([[Жлобін]]). Усе яны былі прысуджаны да штрафу альбо папярэджання.
104

праўкі

Навігацыя