Андрэй Анатолевіч Кудзіненка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
шаблон
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 35: Радок 35:
* [http://www.svaboda.org/content/article/26685940.html Кудзіненка: Я ня бачу сябе ў расейскім кіно] // svaboda.org
* [http://www.svaboda.org/content/article/26685940.html Кудзіненка: Я ня бачу сябе ў расейскім кіно] // svaboda.org
* [http://novychas.by/kultura/chranatopj_bjelaruskaja_andrej/ «ХРАНАТОПь» Беларуская. Андрэй Кудзіненка запрашае да сучаснай міфалогіі] // novychas.by
* [http://novychas.by/kultura/chranatopj_bjelaruskaja_andrej/ «ХРАНАТОПь» Беларуская. Андрэй Кудзіненка запрашае да сучаснай міфалогіі] // novychas.by
{{Фільмы Андрэя Кудзіненка}}
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{DEFAULTSORT:Кудзіненка Андрэй Анатолевіч}}
{{DEFAULTSORT:Кудзіненка Андрэй Анатолевіч}}
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі]]

Версія ад 09:26, 12 лютага 2019

Андрэй Кудзіненка
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1971(1971-10-20) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр
IMDb ID 0473764

Андрэй Анатолевіч Кудзіне́нка (нар. 20 кастрычніка 1971, Брэст, Беларусь) — беларускі кінарэжысёр. Сын архітэктара Анатоля Кудзіненкі.

Біяграфія

Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у 1998 годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды «Беларусьфільма» Віктара Турава. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Битва пяти воинств» (бел.: «Бітва пяці ваярстваў»).

Зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» (2004). Стужку, якая распавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым «Акупацыю» паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка з’ехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне «Беларусьфільма», а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула фільм «Акупацыя. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм’ера фільма.

На кінастудыі «Беларусьфільма» Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над «Масакрай», гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі[1]. Сюжэт «Масакры» (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле Праспера Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня («Локіс») ды на матывах старажытных беларускіх легенд.

Уладальнік прыза «За лепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына, Расія), «За лепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 (Венгрыя).

У кастрычніку 2012 і 2014 г. выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча).

Зноскі

Літаратура

Шаблон:Фільмы Андрэя Кудзіненка