Экзонім: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
Напрыклад, назва "Германія" — беларускі экзонім, Allemagne — [[французская мова|французскі]]. Эндонімам жа для [[Германія|гэтай краіны]] служыць [[нямецкая мова|нямецкае]] Deutschland.
Напрыклад, назва "Германія" — беларускі экзонім, Allemagne — [[французская мова|французскі]]. Эндонімам жа для [[Германія|гэтай краіны]] служыць [[нямецкая мова|нямецкае]] Deutschland.

Першым з двух паняццяў убачыў свет "эндонім". Адбыося гэта ў 1957 у тапанімічнай працы аўстралійскага географа Марселя Аўрасо (Marcel Aurousseau) «Паходжанне геаграфічных назваў» (1957). Неўзабаве ж нарадзіўся і адваротны тэрмін "экзонім".
Першым з двух паняццяў убачыў свет "эндонім". Адбылося гэта ў 1957 у тапанімічнай працы аўстралійскага географа Марселя Аўрасо (Marcel Aurousseau) «Паходжанне геаграфічных назваў» (1957). Неўзабаве ж нарадзіўся і адваротны тэрмін "экзонім".

Экзонімы могуць утварацца ад розных каранёў (Германія і Deutschland), узнікаць у выніку фанетычнай ці арфаграфічнай трансфармацыі эндоніма ў іншых мовах (так у англійскі [[Лондан|London]] па-іспанску ''Londres'', [[нідэрландская мова|па-галандску]] ''Londen'', [[фінская мова|па-фінску]] ''Lontoo''). Таксама з'яўляюцца экзонімы шляхам [[Калька (лексіка)|калькавання]]: так французская назва [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] ''Pays-Bas'' атрымалася перакладам эндоніма Nederland, што азначае "нізінныя землі".

Версія ад 23:08, 15 лютага 2019

Экзонім (ад грэч. ἔξω [экза] «па-за» + грэч. ὄνομα [онама] «імя») — назва краіны, народа і яго прадстаўнікоў або мовы, ужываная ў дачыненні да іх выключна замежнікамі. Паняцце адваротнае экзоніму — эндонім.

Напрыклад, назва "Германія" — беларускі экзонім, Allemagne — французскі. Эндонімам жа для гэтай краіны служыць нямецкае Deutschland.

Першым з двух паняццяў убачыў свет "эндонім". Адбылося гэта ў 1957 у тапанімічнай працы аўстралійскага географа Марселя Аўрасо (Marcel Aurousseau) «Паходжанне геаграфічных назваў» (1957). Неўзабаве ж нарадзіўся і адваротны тэрмін "экзонім".

Экзонімы могуць утварацца ад розных каранёў (Германія і Deutschland), узнікаць у выніку фанетычнай ці арфаграфічнай трансфармацыі эндоніма ў іншых мовах (так у англійскі London па-іспанску Londres, па-галандску Londen, па-фінску Lontoo). Таксама з'яўляюцца экзонімы шляхам калькавання: так французская назва Нідэрландаў Pays-Bas атрымалася перакладам эндоніма Nederland, што азначае "нізінныя землі".

Змяніць экзонімы на эндонімы

Вельмі часта ўрады дзяржаў вітаюць ужыванне эндонімаў ў дачыненні да іх па-за межамі краіны. Так афіцыйная Беларусь (ды і простыя грамадзяне) у ХХІ стагоддзі даволі беспаспяхова спрабуюць адвучыць братэрскую Расію ад экзоніма Белоруссия[1]. А вось іншыя прыклады з гісторыі:

  • У 1935 Рэза-Шах папрасіў замежныя дзяржавы ўжываць у міжнародных адносінах традыцыйную з пачатку 1 тыс.н.э. для яго краіны назву Іран замест прынятай тады Персіі, што паходзіць ад грэчаскага Персіс (Περσίς), у сваю чаргу ўтворанага ад назвы правінцыі Фарс.
  • У 1949 урад Сіама змяніў імя краіны на Таіланд, аднак прыметнік сіамскі захаваўся побач з коткай, рыбай (сіамскі пеўнічак) і блізнятамі.
  • У 1972 годзе Цэйлон стаў Шры-Ланкай (у перакладзе — «блаславёная зямля»), хаця стары тапонім пасюль асацыюецца з гарбатай
  • У 1985 урад Берага Слановай Косці вырашыў, што іх краіна больш не павінна перакладацца з французскай мовы. У беларускай і рускай мовах назва Кот-д'Івуар увайшла ва ўжытак, але большасць народаў працягваюць перакладаць "Бераг".
  • Адным днём 1989 Бірма прачнулася М'янмай. Зрэшты, старая назва засталася ў назве выдатнага рамана Джорджа Оруэла «Дні ў Бірме».
  • У 1995 Індыя змяніза назву свайго найбуйнейшага горада з Бамбея на Мумбаі.

Экзонімы для Беларусі

Беларускі ўрад і беларусы лічаць, што эндонім Беларусь мусіць ужывацца ва ўсіх мовах. Але дагэтуль большасць моваў свету аддае перавагу або калькам, або форме "Беларусія": дацкая форма Hviderusland, галандская Wit-Rusland, эстонская Valgevene, фарэрская Hvítarussland, фінская Valko-Venäjä, нямецкая Weißrussland, грэчаская Lefkorosía (Λευκορωσία), венгерская Fehéroroszország, ісландская Hvíta-Rússland, шведская Vitryssland, турэцкая Beyaz Rusya, кітайская 白俄罗斯 — усё літаральна 'Белая Русь'; або французская Biélorussie, італьянская Bielorussia, партугальская Bielorrússia, і іспанская Bielorrusia. Народ Беларусі працягвае змагацца за сваю праўду. Хоць гэта і няпроста, але ёсць надзея, што, як Шры-Ланка або Таіланд, мы з цягам часу пераможам.

Зноскі