Хуанхэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Іван Булва (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Іван Булва (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
}} |
}} |
||
'''Хуанхэ''' (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе [[Кітай|Кітая]], адна з найбольшых рэк Азіі. |
'''Хуанхэ''' (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе [[Кітай|Кітая]], адна з найбольшых рэк Азіі. |
||
⚫ | |||
Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).<ref>БелЭн, т.17</ref> Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор’я]] на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор’і [[Куньлунь|Куньлуня]] і [[Наньшань|Наньшаня]], утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато [[Ордас]], перасякае і размывае [[Лёсавае плато]]. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай раўніне]]. Велізарная колькасць глею засмечвае рэчышча. Запаўняючы ім рэчышча, рака пачынае «перавальвацца» праз яго край. Каб суняць разлівы, людзі падсыпаюць дамбы ўсё вышэй і вышэй, і паступова рэчышча аказваецца ўзнятым над навакольнай мясцовасцю. У рэшце рэшт рака рэзка прарывае дамбы, пракладвае новае рэчышча і знаходзіць новае вусце. За апошнія 100 гадоў Хуанхэ мяняла сваё рэчышча сем разоў. Упадае ў заліў Бахайвань [[Жоўтае мора|Жоўтага мора]], утварае [[дэльта, рака|дэльту]]. Адкладванне глею ў ніжнім цячэнні Жоўтай ракі ідзе з такой хуткасцю, што за гэты час яе дэльта высунулася ў мора на 20 км. |

Асноўныя прытокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, [[рака Вэйхэ|Вэйхэ]] (самы буйны), Лахэ (справа). |
Асноўныя прытокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, [[рака Вэйхэ|Вэйхэ]] (самы буйны), Лахэ (справа). |
||
⚫ | |||
Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад’ёмам узроўню на раўнінах на 4-5 м, у гарах — да 15-20 м. Выносіць штогод 1300 млн т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10 м. |

Версія ад 12:39, 16 лютага 2019
Хуанхэ | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 4845 км |
Басейн | 752 000 км² |
Расход вады | 2 571 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Kariqu[d][1][2] і Bayan Har Mountains[d] |
• Вышыня | 4500 м |
Вусце | Жоўтае мора |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бахайскі заліў |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуанхэ (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе Кітая, адна з найбольшых рэк Азіі.
Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).[3] Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор’я на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор’і Куньлуня і Наньшаня, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато Ордас, перасякае і размывае Лёсавае плато. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Велізарная колькасць глею засмечвае рэчышча. Запаўняючы ім рэчышча, рака пачынае «перавальвацца» праз яго край. Каб суняць разлівы, людзі падсыпаюць дамбы ўсё вышэй і вышэй, і паступова рэчышча аказваецца ўзнятым над навакольнай мясцовасцю. У рэшце рэшт рака рэзка прарывае дамбы, пракладвае новае рэчышча і знаходзіць новае вусце. За апошнія 100 гадоў Хуанхэ мяняла сваё рэчышча сем разоў. Упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора, утварае дэльту. Адкладванне глею ў ніжнім цячэнні Жоўтай ракі ідзе з такой хуткасцю, што за гэты час яе дэльта высунулася ў мора на 20 км.
Асноўныя прытокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, Вэйхэ (самы буйны), Лахэ (справа).
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад’ёмам узроўню на раўнінах на 4-5 м, у гарах — да 15-20 м. Выносіць штогод 1300 млн т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10 м.
Для аховы ад навадненняў Xуанхэ і яе прытокі абвалаваны дамбамі (даўж. каля 5 тыс. км). Нярэдка прарывае дамбы, перамяшчае рэчышча (да 800 км), учыняе катастрафічныя паводкі.
Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС Люцзяся і Саньмынься. Злучана Вяпікім каналам з р. Хуайхэ. Суднаходная на асобных участках (пераважна на Вялікай Кітайскай раўніне). Даліна Xуанхэ густа населена. На рацэ буйныя гарады: Ланьчжоў, Баатоў, Лаян, Чжэнчжоў, Кайфын, Цзінань.
Горад Дун’ін знаходзіцца ў дэльце вялікай ракі. У Дун’іне знаходзіцца Нацыянальны прыродны запаведнік дэльты ракі Хуанхэ агульнай плошчай 1530 км², ствараецца «горад на водна-балотных угоддзях»[4].
- ↑ (not translated to zh-hans) 黄河鱼类志:黄河鱼类专著及鱼类学文选 — 基隆市, 青岛市: 2015. — 640, 495 с. — ISBN 978-957-8596-77-1
- ↑ 王际桐 扎陵、鄂陵两湖的定位和正名 // 民族语文 — 1983. — вып. 02. — ISSN 0257-5779
- ↑ БелЭн, т.17
- ↑ Побач з Хуанхэ