Розніца паміж версіямі «Віктар Пятровіч Данілаў»

Jump to navigation Jump to search
дапаўненне
(дапаўненне, удакладненне)
(дапаўненне)
Са снежня [[1955]] узнавіў вучобу на гістарычным факультэце Яраслаўскага педагагічнага інстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католікам, пра што адміністрацыі інстытута стала вядома з даносу. Толькі настойлівасць Данілава, яго афіцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамі пра рэлігійную дыскрымінацыю дазволілі ва ўмовах паліт. лібералізацыі — «адлігі» часоў [[М. Хрушчоў|М. Хрушчова]], адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасці ён не змог, з [[1959]] працаваў электрамантажнікам.
 
У 1960 пераехаў у больш ліберальныя рэгіёны [[СССР]] — спачатку ў [[Вільнюс]], а ў [[1967]] у Гродна, дзе ўладкаваўся інжынерам-эканамістам. Меў кантакты з праваслаўным сьвятаром-праваабаронцам Глебам Якуніным. Некалькі гадоў падтрымліваў актыўныя сяброўскія стасункі з святаром-місіянерам Аляксандрам Менем. У пачатку 1970-х гадах атрымаў прапанову падпольна вучыцца на грэка-каталіцкага святара. У [[1976]] у [[Львоў|Львове]] таемна быў пасвячаны ў святары мітрапалітам ГКЦ [[Уладзімір Стэрнюк|Уладзімірам Стэрнюком]]. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае і місіянерскае служэнне ва ўмовах падполля. Пісаў і перакладаў рэлігійныя працы для самвыдату, выязджаў на місіі ў розныя гарады СССР аж да Сібіры і Каўказу.
 
З [[1992]] быў прызначаны парахам грэка-каталіцкай парафіi Маці Божай Фацімскай у Гродне. СтаўВыкладаў асновы рэлігіі ў гродзенскіх дзяржаўных навучальных установах і багаслоўскія дысцыпліны ў каталіцкім катэхетычным інстытуце. Працаваў у Гродзенскім абласным таварыстве «Веды» лектарам па рэлігійнай тэматыцы, выступаў на абласным радыё з лекцыямі на рэлігійныя тэмы. Да 1994 году а. Віктар Данілаў займаўся місіянерскай працай, перакладамі дапаможнай рэлігійнай літаратуры для Рыжскай рыма-каталіцкай духоўнай семінарыі, адзінай ва ўсім былым СССР. Ад 1999 г. з’яўляўся дэканам БГКЦ. У 2000 г. атрымаў сан протапрасвітара. Таксама ў тым жа годзе пабываў у Рыме. Быў запрошаны на прыватнайпрыватную аўдыенцыіаўдыенцыю ўда Папы Рымскага [[Ян Павел II|Яна Паўла II]], ад якога атрымаў царкоўную ўзнагароду за сваю місіянерскую дзейнасць і святарскае служэнне — залаты Крыж «Pro Ecclesia et Pontifice (За заслугі перад Царквой і Папам)».
 
Пасля выхаду на пенсію, маючы ўжо 78 гадоў, у 2005г. вярнуўся на сваю радзіму ў Яраслаўль, дзе нейкі час дапамагаў у душпастырскай апецы мясцовых католікаў. Памёр 7 снежня 2016 г.
 
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?bib=2&ide=4&ie=3 Протапрасьвітар Віктар Данілаў. Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы]
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?num=630&page=3&year=2016 У Маскве разьвіталіся з сьвятаром Віктарам Данілавым]
 
{{DEFAULTSORT:Данілаў Віктар Пятровіч}}
102

праўкі

Навігацыя