Сярэднедунайская нізіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
→‎Панонскае мора: афармленне
Радок 30: Радок 30:
== Панонскае мора ==
== Панонскае мора ==
Сярэднедунайская нізіна з'яўляецца ўзнятым дном [[Панонскае мора|Панонскага мора]], што існавала у перыяд [[пліяцэн]]у. Шэраг гор (напрыклад, града [[Фрушка-Гара]] ў [[Сербія|Сербіі]]) з'яўляюцца ў колішнімі астравамі ў Панонскім моры.
Сярэднедунайская нізіна з'яўляецца ўзнятым дном [[Панонскае мора|Панонскага мора]], што існавала у перыяд [[пліяцэн]]у. Шэраг гор (напрыклад, града [[Фрушка-Гара]] ў [[Сербія|Сербіі]]) з'яўляюцца ў колішнімі астравамі ў Панонскім моры.

{{Бібліяінфармацыя}}


[[Катэгорыя:Нізіны Украіны]]
[[Катэгорыя:Нізіны Украіны]]

Версія ад 15:00, 20 лютага 2019

Шаблон:Нізіна

Ландшафт Сярэднедунайскай нізіны — канал Дунай-Ціса-Дунай каля вёскі Руменка, недалёка ад Нові-Сада, Сербія

Сярэднедунайская нізіна (Сярэднедунайская раўніна, Ціса-Дунайская нізіна, Панонская раўніна; харв.: Panonska nizina, чэшск.: Panonská pánev, венг.: Kárpát-medence, славацк.: Panónska panva, ням.: Pannonische Tiefebene, рум.: Câmpia Panonică, укр.: Тисо-Дунайська низовина, сербск.: Панонска низија, славенск.: Panonska nižina, басн.: Panonska nizija) — раўніна ў басейне сярэдняга цячэння ракі Дунай, у межах Венгрыі (вялікая частка), Славакіі, Румыніі, Харватыі і Аўстрыі; на паўночным усходзе заходзіць на тэрыторыю Закарпацкай вобласці Украіны. Плошча — каля 200 тыс. км². Уяўляе сабой міжгорную тэктанічную нізіну, якую атачаюць Альпы, Карпаты, Дынарскае нагор'е і горы Усходняй Сербіі. Вышыня — 100—200 м. Паверхня плоская — у Альфёльдзе (на ўсход ад Дуная) ці слабаўзгорыстая — у Дунантуле (на захад ад Дуная) з асобнымі ізаляванымі горамі сярэдняй вышыні (гэтак званае Задунайскае сярэднегор'е, вышынёй да 757 м). На паўночным захадзе — Кішальфёльд, большая частка якога ўяўляе сабой конус вынасу Прадуная. У склад Сярэднедунайскай нізіны ўваходзяць таксама Заграбскі басейн (на паўднёвым захадзе) і даліны рэк Драва і Сава на поўдні. На Сярэднедунайскай нізіне знаходзіцца возера Балатон.

Радовішчы баксітаў (Гант, Іскасентдзьердзь у Венгрыі), нафты, газу, бурага вуглю. Клімат умераны, кантынентальны, на ўсходзе засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня — -1 °C -2 °C, у ліпені 20-22°С. Ападкі — 500—600 мм, у гарах — да 900 мм у год. Пераважна чарназёмы і алювіяльныя грунты, на ўсходзе месцамі засоленыя. 70-80 % тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны разараны (пасевы пшаніцы, кукурузы, сады, вінаграднікі). Малаважныя ўчасткі лесастэпаў (галоўным чынам у горах і перадгор'ях). Сярэднедунайская нізіна густа населена; найбольш буйныя гарады — Будапешт (Венгрыя), Заграб (Харватыя), Браціслава (Славакія), Тымішаара (Румынія).

Панонскае мора

Сярэднедунайская нізіна з'яўляецца ўзнятым дном Панонскага мора, што існавала у перыяд пліяцэну. Шэраг гор (напрыклад, града Фрушка-Гара ў Сербіі) з'яўляюцца ў колішнімі астравамі ў Панонскім моры.