Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Тэг: Ачыстка
Радок 1: Радок 1:
== Жыццяпіс ==
У чэрвені 1973 года скончыў [[Клімавічы|Клімавіцкі]] саўгас-тэхнікум (Магілёўская вобласць). У 1973—1975 гадах служыў ў [[Савецкая Армія|Савецкім войску]]. У 1975—1976 гадах працаваў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Заатэхнія|заатэхнікам|en|Zootechnics}} у саўгасах «Дуброва» (в. [[Белая Дуброва (Касцюковіцкі раён)|Белая Дуброва]], Касцюковіцкі раён) і «Брацкі» (в. [[Брацькавічы]], Касцюковіцкі раён), [[калгас]]е «Ленінская іскра» (в. [[Муравілле]], [[Пралетарскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)|Пралетарскі сельсавет]], Касцюковіцкі раён). У 1976—1977 гадах — галоўным заатэхнікам, а ў 1977—1985 гадах — кіраўніком саўгаса «Каўгарскі» (в. [[Каўгары]], [[Асіповіцкі раён]], Магілёўская вобласць). У 1981 годзе скончыў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію]] ([[Горкі]], Магілёўская вобласць). У 1985—1990 гадах — на савецка-партыйных пасадах. З траўня 1990 года па травень 1995 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь [[Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання|12-га склікання]] ад [[Краснаполле|Краснапольскай]] выбарчай акругі № 300, на пасаду якога абраўся ў якасці 1-га сакратара [[Краснапольскі раён|Краснапольскага раённага]] камітэта [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі Беларусі]]. На пасадзе дэпутата быў сакратаром Камісіі па праблемах ліквідацыі наступстваў [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]]. У [[1992]]—[[1994]] гадах адначасна быў камерцыйным кіраўніком фонду «Спадчына Чарнобыля» ([[Венгрыя]]). Таксама выступіў заснавальнікам [[Сумеснае прадпрыемства|сумесных прадпрыемстваў]] «Эспрэс-Сервіс-Брама» і «ТаймІнвест». Тым часам, артыкул 1 Закона аб барацьбе са злачыннасцю ў сферы эканомікі ад [[15 чэрвеня]] [[1993]] года забараняў дзяржаўным службоўцам займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Антончык]].|загаловак=Даклад на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі 20 сьнежня 1994 г.|спасылка=http://www.bielarus.net/sana/Analityka/Antonchyk.htm|выданне=[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]|тып=[[газэта]]|год=сьнежань 1994|нумар=49|старонкі=|issn=}}</ref>.

На [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)|прэзідэнцкіх выбарах 1994 года]] быў даверанай асобай і спонсарам [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. [[17 чэрвеня]] [[1994]] года пад [[Лёзна]]м ([[Віцебская вобласць]]) быў саўдзельнікам інсцэнавання абстрэлу свайго «Мэрсэдэса», на якім вёз Лукашэнку<ref name="а"/>. [[4 жніўня]] 1994 года заняў толькі створаную пасаду [[Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]]<ref>{{Навіна|аўтар=А.Лукашэнка|загаловак=Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 1994 г. № 19 «Аб стварэнні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»|спасылка=http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org459/sbor8/text7418.htm|выдавец=[[Валер Леванеўскі]]|мова=ru|дата публікацыі=28 сакавіка 2007|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>, на якой заставаўся да адстаўкі [[6 снежня]] 1999 года. [[16 мая|16 траўня]] [[1995]] года, праз 2 дні пасля [[Рэферэндум у Беларусі (1995)|рэфэрэндума аб змене дзяржаўных герба і сцяга]], зняў з будынка [[Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] на той час яшчэ дзяржаўны [[бела-чырвона-белы сцяг]] і парваў яго на кавалкі, паставіўшы на іх свой подпіс з датай. Пасля ўзняў над рэзідэнцыяй [[сцяг Беларусі|чырвона-зялёны сцяг]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Ціцянкоў рве бел-чырвона-белы сцяг|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/73316.html|выдавец=Газэта «[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=13 траўня 2012|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>. У жніўні 1995 года стварыў у падпарадкаванні Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі прадпрыемства «ГандальЭкспа» («ТоргЭкспа»), якое да закрыцця ў 1999 годзе пазбегла падаткаабкладання ў Беларусі і Расіі ($4 млрд) на больш як $4,5 млрд ў выніку адмысловага прэзідэнцкага распараджэння<ref name="н"/>. З лютага 2000 года па 2001 год быў кіраўніком аддзела лагістыкі ў расійскім прадпрыемстве «[[Ітэра]]» (Масква). У наступным перайшоў на працу ў будаўнічае прадпрыемства. У [[2011]] годзе вярнуўся ў Мінск, дзе ўладкаваўся ў прыватнае прадпрыемства<ref>{{Навіна|аўтар=[[Уладзімір Глод]]|загаловак=Ад Антановіча да Янчэўскага, альбо Дваццаць паплечнікаў Лукашэнкі|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/25424845.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=23 чэрвеня 2014|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>.

=== ГандальЭкспа ===
У жніўні 1995 года Іван Ціцянкоў стварыў у падпарадкаванні галоўнай гаспадарчай управы [[Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь|Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] дзяржаўнае гандлёва-экспазіцыйнае прадпрыемства «ГандальЭкспа» («ТоргЭкспа») са статутным [[капітал]]ам 59 млн [[Беларускі рубель|рублёў]] ([[$]]5,12 тыс.)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1995 год (11 525 руб. за $)|спасылка=http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/?yr=1995|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2000|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref> і сядзібай за Мінскім заводам халадзільнікаў «[[Атлант (прадпрыемства)|Атлант]]» па праспекце Машэрава, д. 61 (цяпер [[Праспект Пераможцаў (Мінск)|пр-т. Пераможцаў]])<ref>{{Навіна|аўтар=[[Аляксандар Кур’яновіч]]|загаловак=Рэфэрэндум-1996 у Беларусі паміж бяздарным Шарэцкім і гатовым на ўсё Лукашэнкам|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/160651.html|выдавец=Газэта «[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=29 лістапада 2015|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>. [[22 лістапада]] Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне № 230 «Аб падатковых ільготах дзяржаўнаму гандлёва-экспазіцыйнаму прадпрыемству „ГандальЭкспа“» пад грыфам «Не для друку» з 2 пунктаў. Першы пункт абвяшчаў: «З мэтай забеспячэння насельніцтва Рэспублікі Беларусь таварамі народнага спажывання напярэдадні новага года вызваліць прадпрыемства „ГандальЭкспа“ ад выплаты [[мыта]]ў, [[акцыз]]аў і [[Падатак на дададзеную вартасць|падатку на дададзеную вартасць]] … на падставе кантрактаў, узгодненых з Упраўленнем справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Другі пункт распараджэння прадпісваў: «накіроўваць сродкі, захаваныя „ГандальЭкспа“, у спецыяльны фонд прэзідэнта»<ref name="н">{{Артыкул|аўтар=[[Канстанцін Скуратовіч]].|загаловак=Чаго няма, таго і ня будзе|спасылка=http://novychas.by/ekanomika/caho_niama_taho_i_nie_budzie/|выданне=[[Новы час (газэта)|Новы час]]|тып=[[газэта]]|год=22 жніўня 2014|нумар=[http://novychas.by/uploads/userfiles/files/2014/nch_2014_31.pdf 31 (400)]|старонкі=6|issn=2218-2244}}</ref>. [[23 лістапада]] «ГандальЭкспа» заключыў з англійскім [[Таварыства з абмежаванай адказнасцю|ТАА]] «Саюзнае размеркаванне» ({{мова-en|Union Distribution|скарочана}}) дамову аб пастаўцы ў Беларусь 50 відаў тавараў на агульную суму $500 млн. У спісе тавараў значыліся: [[Аўтамабіль|аўтамабілі]], [[малако]], [[мяса]] і «іншыя прамысловыя тавары». Адзін з пунктаў кантракта прадугледжваў: «На даручэнне Пакупніка плацяжы могуць ажыццяўляцца трэцімі асобамі на [[Банкаўскі рахунак|рахункі]], названыя Прадаўцом, з пісьмовай згоды абодвух бакоў», што дазволіла выкарыстаць падатковыя льготы староннімі прадпрыемствамі. [[30 лістапада]] 1-ы намеснік старшыні [[Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь]] Вікенцій Макарэвіч падпісаў распараджэнне «Аб пропуску грузаў фірмы „ГандальЭкспа“». Бальшыня пастаўленых тавараў склалі падакцызныя заходнееўрапейскія [[алкагольныя напоі]] і [[Цыгарэта|цыгарэты]], што «ГандальЭкспа» [[рээкспарт]]аваў у Расію. Вызваленне ад падаткаабкладання перавысіла $320 млн, што раўнялася каля 10% даходаў дзяржаўнага [[Бюджэт Рэспублікі Беларусь|бюджэту Беларусі]] і пераўзышло агульныя выдаткі дзяржаўнага бюджэту на асвету, навуку і культуру<ref name="ч">{{Навіна|аўтар=Газэта [[Беларускі час (газэта)|«Беларускі час»]]|загаловак=Гаманец Лукашэнкі|спасылка=http://www.charter97.org/bel/news/2001/08/09/04|выдавец=«[[Хартыя’97]]»|мова=ru|дата публікацыі=9 жніўня 2001|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>.

За студзень — сакавік 1996 года «ГандальЭкспа» увезла ў Беларусь тавараў на суму $176 млн, што склала 24% ад $732 млн агульнага [[імпарт]]у ў краіну за 1-ы квартал года. У тым ліку за люты 1996 года «ГандальЭкспа» паставіла ў Беларусь тавараў на $113,6 млн, з якіх алкагольных напояў (пераважна [[Гарэлка|гарэлкі]]) на $100 млн (88%), рэшту сумы склалі раскошныя аўтамабілі<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ася Трацюк]].|загаловак=Кансэрванты і фарбавальнікі як складовыя часткі беларускай антыкарупцыйнай стравы|арыгінал=Консерванты и красители как составные части белорусского антикоррупционного блюда|спасылка=http://www.belgazeta.by/ru/2001_07_09/obschestvo/2746|мова=ru|выданне={{Артыкул у іншым разьдзеле|БелГазета||en|BelGazeta}}|тып=газэта|год=9 ліпеня 2001|нумар=26 (292)|старонкі=|issn=1684-4742}}</ref>. [[29 лютага]] 1-ы намеснік {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фэдэральная мытная служба Расіі|Дзяржаўнага мытнага камітэту Расіі|ru|Федеральная таможенная служба}} Валер Круглікаў падпісаў Указ № 01-14/220ДСП «Аб афармленні тавараў, што ўвозяцца з Рэспублікі Беларусь» у сувязі са «звесткамі аб масавым увозе на мытную тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з Рэспублікі Беларусь тавараў, раней імпартаваных туды арганізацыяй „ГандальЭкспа“ без сплаты мытаў, прадугледжаных Пагадненнем аб Мытным саюзе». У выніку ў красавіку на чыгуначных станцыях [[Калодзішчы (станцыя)|Калодзішчы]], [[Мачулішчы (прыпыначны пункт)|Мачулішчы]] ([[Мінскі раён]]) і [[Радашковічы (станцыя)|Радошкавічы]] ([[Маладзечанскі раён]], [[Мінская вобласць]]) скапілася 380 вагонаў з гарэлкай, якія ахоўвалі [[Унутраныя войскі|ўнутраныя войскі]] Беларусі, бо на расійскай граніцы часова сталі патрабаваць сплаты мыта<ref name="ч"/>. Наступствам стаў 17-кратны рост гандлю алкаголем у Беларусі за 1996 год, хоць яго вытворчасць у краіне скарацілася на 1/3. [[Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі|Мытны саюз]] з Расіяй, які прадугледжваў адсутнасць дагляду на [[Беларуска-расійская граніца|беларуска-расійскай граніцы]], дазволіў «ГандальЭкспа» пазбегнуць выплаты звыш $4 млрд расійскіх мытаў, акцызаў і падаткаў да закрыцця прадпрыемства ў [[1999]] годзе<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Расійскія дэпутаты прапануюць рассьледаваць карупцыю ў асяродзьдзі Лукашэнкі|спасылка=http://www.charter97.org/be/news/2010/10/7/32777|выдавец=«Хартыя’97»|дата публікацыі=7 кастрычніка 2010|accessdate=12 сьнежня 2015}}</ref>.

Версія ад 13:47, 22 лютага 2019