Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 45: Радок 45:
У лістападзе [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]] арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі<ref>[http://www.sb.by/?area=content&articleID=24342 Чёрный передел в Блони.]</ref>.
У лістападзе [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]] арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі<ref>[http://www.sb.by/?area=content&articleID=24342 Чёрный передел в Блони.]</ref>.


Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопу]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.
Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопу]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. Вядомы мінскі ўрач [[Тэадор Куодзіс|Т. Куодзіс]] і яго калега Ф. Ульянаў выехалі ў маёнтак А. Бонч-Асмалоўскага<ref>У крыніцы памылкова пазначан як А. І. Бонч-Асмалоўскі</ref> і зрабілі яму «ўяўную аперацыю». Сведчанне пра «аперацыю» дазволіла рэвалюцыянеру зацягнуць судовую справу<ref name="УІНО">[http://pdf.kamunikat.org/9714-1.pdf У истоков науки оживления] {{ref-ru}}</ref>.


У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.
У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з'езда]] ([[1917]]). З [[1918]] у [[Мінск]]у, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З [[1926]] у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны. Валодаў маёнткам Блонь да [[1917]] года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба існуе і зараз у якасці раённага краязнаўчага музея.


У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з’езда]] ([[1917]]). З [[1918]] у [[Мінск]]у, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З [[1926]] у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны. Валодаў маёнткам Блонь да [[1917]] года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба існуе і зараз у якасці раённага краязнаўчага музея.
Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай i ў 60 год завёў новую сям'ю, з'явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын [[Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Радзівон]], эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з [[Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі|Гаўрыілам Гарэцкім]]. Працаваў на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорканала]]. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын [[Глеб Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Глеб]], археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінград]]. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.

Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай i ў 60 год завёў новую сям’ю, з’явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын [[Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Радзівон]], эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з [[Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі|Гаўрыілам Гарэцкім]]. Працаваў на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорканала]]. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын [[Глеб Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Глеб]], археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінград]]. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 12:53, 27 лютага 2019

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1857(1857-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1930(1930-09-23) (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Зямля і воля, Чорны перадзел, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Член у
Асноўныя ідэі народніцтва, дэмакратычны сацыялізм
Род дзейнасці прафесійны рэвалюцыянер
Бацька Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі[d]
Дзеці Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі і Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі (10 ліпеня 1857, Віцебск — 23 верасня 1930, Масква) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст, рэвалюцыянер-народнік, член арганізацый «Зямля і воля» і «Чорны перадзел», член ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1].

Біяграфія

Сядзiбны дом Бонч-Асмалоўскiх у Блонi, зараз раённы краязнаўчы музей.

Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні 1879 «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел»[1].

У лістападзе 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[2].

Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопу Чарнігаўскай губерні, дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. Вядомы мінскі ўрач Т. Куодзіс і яго калега Ф. Ульянаў выехалі ў маёнтак А. Бонч-Асмалоўскага[3] і зрабілі яму «ўяўную аперацыю». Сведчанне пра «аперацыю» дазволіла рэвалюцыянеру зацягнуць судовую справу[4].

У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.

У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з’езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны. Валодаў маёнткам Блонь да 1917 года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба існуе і зараз у якасці раённага краязнаўчага музея.

Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай i ў 60 год завёў новую сям’ю, з’явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з Гаўрыілам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.

Зноскі

  1. а б Бонч-Осмоловский Анатолий Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. Чёрный передел в Блони.
  3. У крыніцы памылкова пазначан як А. І. Бонч-Асмалоўскі
  4. У истоков науки оживления (руск.)

Літаратура

  • Бонч-Асмалоўскi А. В. Эпоха 1905 г. Мае ўспамiны //Полымя. 1925, № 6-7
  • Зiмiонка А. Сацыялiстычны рух на Беларусi. II. Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў// Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культуры i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 152, 156.
  • Попов И. А. О. Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, № 4
  • Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, № 5
  • Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
  • ЭГБ, т. 2
  • АЗБ.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.