Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Уладзімір Івнанавіч}} {{вызн|1=Самойла}} (17(29).1.1878, Мінск1941), бела...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:49, 12 жніўня 2009

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (17(29).1.1878, Мінск1941), беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў Петрагарадсі універсітэт (1916).

Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства "Мінчук" (1906). З 1908 супрацоўнічаў у Мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях ("Минский курьер", "Наша ніва"). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.

З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе ("Виленская речь", "Виленские новости" і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923-27 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.[1] У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб'ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому БСРГ ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928-29 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні Інбелкульта і Беларускай Акадэміі Навук. У газетах "Kurier Wileński" i "Przegląd Wileński" апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.

Асноўныя публікацыі 1930-х (пераважна ў часопісе "Калоссе") датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусвтнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.

Арыштаваны ў 1939 ў ліку іншых беларускіх дзеячаў.

Зноскі

  1. ЭГБ, т.6, ч.1, с.218