Алеуцкія астравы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
== Астравы == |
== Астравы == |
||
* [[Ату]] |
|||
* [[Умнак]] |
* [[Умнак]] |
||
* [[Чугінадак]] |
* [[Чугінадак]] |
Версія ад 02:20, 16 сакавіка 2019
Алеуцкія астравы — архіпелаг на поўначы Ціхага акіяна (ЗША, штат Аляска).
Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1740 км) паміж паўастравамі Аляска і Камчатка. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрэянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.
Прырода
Большасць астравоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на востраве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца (лютага) −1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.
Гісторыя
Адкрыты ў XVIII ст. рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 года належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.
Насельніцтва і гаспадарка
Насельніцтва — амерыканцы, алеуты, крэолы. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).
Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зверагадоўля (блакітны пясец).
Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на востраве Уналашка).
Астравы
Літаратура
- Жмойдзяк Р. Алеуцкія астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Спасылкі
- Алеутские острова (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Алеутские острова (руск.) // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алеуцкія астравы