Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
др удакладненне
Радок 4: Радок 4:
}}
}}
{{цёзкі2|Супрун}}
{{цёзкі2|Супрун}}
'''Васіль Рыгоравіч Супрун''' ({{ДН|10|3|1926}}, [[вёска Глоўсевічы]], ([[Слонімскі павет, Польская Рэспубліка|Слонімскі павет]], [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскае ваяводства]]), цяпер {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|2|5|2007}}, {{МС|Слонім||}}) — беларускі [[паэт]], [[краязнавец]], [[археолаг]]. Кіраўнік беларускай антысавецкай арганізацыі «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]» ў [[1946]]—[[1947]] гадах.<ref>http://slounik.org/154911.html Біяграфія Васіля Супруна</ref>
'''Васіль Рыгоравіч Супрун''' ({{ДН|10|3|1926}}, [[вёска Глоўсевічы]], ([[Слонімскі павет, Польская Рэспубліка|Слонімскі павет]], [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскае ваяводства]]), цяпер {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|2|5|2007}}, {{МС|Слонім||}}) — беларускі [[паэт]], [[краязнавец]], [[археолаг]]. Кіраўнік беларускай антысавецкай арганізацыі «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]» ў [[1946]]—[[1947]] гадах (мянушка «Пагромавец»).<ref>http://slounik.org/154911.html Біяграфія Васіля Супруна</ref>


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 14:21, 23 сакавіка 2019

Васіль Рыгоравіч Супрун
Дата нараджэння 10 сакавіка 1926(1926-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2007(2007-05-02) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, краязнавец, археолаг
Альма-матар
Член у

Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг. Кіраўнік беларускай антысавецкай арганізацыі «Чайка» ў 19461947 гадах (мянушка «Пагромавец»).[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1926 г. у в. Глоўсевічы Слонімскага павета (Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка). У 1944 г. скончыў трэці курс Слонімскай настаўніцкай семінарыі. З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна.

У маі 1946 разам з сябрамі Міхасём Ракевічам, Міхасём Чыгрынам, Аляксандрам Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся на пачатку мая 1946 г. Арганізацыя ставіла сваёй мэтай барацьбу з гвалтоўнай каланізацыяй, русіфікацыяй і вульгарызацыяй краю, абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, абарону мясцовых беларускіх традыцыяў, культуры, мовы, гістарычных святыняў. «Чайка» хутка расла і шырылася (асноўным за кошт студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі), але ў сярэдзіне 1947 г. была выкрытая ў сувязі з правалам наваградскай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі (СВБ выдаў правакатар Алесь Бажко), з якой некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйных памылак.

Васіль Супрун быў арыштаваны 6 чэрвеня 1947 г. па дарозе з роднай вёскі ў школу, дзе ён працаваў настаўнікам. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Васіля Супруна разам з маладзечанскай групай падполля (Сяргеем Яноўскім, Антонам Кабаком, Кастусём Альшэўскім) на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў, Мінска, Гродна, Воршы, лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 г. са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь.

У Слонім вярнуўся ў снежні 1956 г., дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 г. праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 г. навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995 г.

Памёр 2 мая 2007 г. у Слоніме.

Творы

  • Крык: Вершы. Мн., 1993;
  • Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
  • За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
  • Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
  • Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
  • Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154911.html Біяграфія Васіля Супруна

Спасылкі

Літаратура