Джон Салстан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба}}
{{Асоба}}
'''Джон Эдвард Салстан''' ({{lang-en|John Edward Sulston}}; {{ДН|27|3|1942}}, Кембрыдж — {{ДС|6|3|2018}}) — брытанскі біёлаг, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі]] 2002 года. Член [[Лонданскае каралеўскае таварыства|Каралеўскага таварыства]].
'''Джон Эдвард Салстан''' ({{lang-en|John Edward Sulston}}; {{ДН|27|3|1942}}, Кембрыдж — {{ДС|6|3|2018}}) — брытанскі біёлаг, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі]] 2002 года. Член [[Лонданскае каралеўскае таварыства|Каралеўскага таварыства]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 19:02, 5 красавіка 2019

Джон Салстан
англ.: John Edward Sulston
Род дзейнасці біёлаг, генетык, урач
Дата нараджэння 27 сакавіка 1942(1942-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 2018(2018-03-06)[3][1][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Эдвард Салстан (англ.: John Edward Sulston; 27 сакавіка 1942, Кембрыдж — 6 сакавіка 2018) — брытанскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2002 года. Член Каралеўскага таварыства.

Біяграфія

Джон Салстан скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1963 годзе і там жа абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі нуклеатыдаў ў 1966 годзе. У 1966—1969 гадах працаваў у Інстытуце Салка (Сан-Дыега), пасля чаго вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Сіднея Брэнера ў лабараторыі малекулярнай біялогіі (MRC, Кембрыдж). Граў ключавую ролю ў праектах геномаў Caenorhabditis elegans і чалавека. Быў дырэктарам Цэнтра Сангера (цяпер Інстытут Сангера) у 1992—2000 гадах.

Адзін з найбольш істотных укладаў Салстана — поўнае апісанне парадку дзялення эмбрыянальных клетак C. elegans. У яго лабараторыі быў прасочаны лёс абсалютна ўсіх клетак у працэсе развіцця гэтага чарвяка. Пасля завяршэння праекта «Геном чалавека» Салстан заняўся грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ён выступае супраць патэнтавання генетычнай інфармацыі чалавека.

У 2002 годзе Джон Салстан разам з Робертам Хорвіцам і Сіднеем Брэнерам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі «За адкрыцці ў галіне генетычнага рэгулявання развіцця чалавечых органаў».

Зноскі

Спасылкі