Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
JAnDbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: en:KGB (USSR)
Радок 71: Радок 71:
[[de:KGB]]
[[de:KGB]]
[[el:KGB]]
[[el:KGB]]
[[en:KGB]]
[[en:KGB (USSR)]]
[[eo:KGB]]
[[eo:KGB]]
[[es:KGB]]
[[es:KGB]]

Версія ад 12:58, 20 жніўня 2009

Файл:120px-KGB Belarus crest svg.png
Эмблема КДБ Рэспублікі Беларусь

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР), Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь (КДБ Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней СССР, цяпер Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - Вадзім Юр'евіч Зайцаў .


Гісторыя

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася.

20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Ўсерасійская надзвычайная камісія (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) РСФСР.

2 лістапада 1923 прэзыдыюм ЦВК СССР стварыў Аб'яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.

10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР АДПУ зноў увайшла ў НКУС.

3 лютага 1941 з НКУС вылучылі Нар. камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ). У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.

15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі міністэрства (МДБ).

7 сакавіка 1953 МДБ улучылі ў Міністэрства ўнутраных справаў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Б.М.Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР).

28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».

3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.

19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.

14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».

Кіраўніцтва

Старшыні КДБ СССР

  1. Іван Сяроў (13 сакавіка 19548 снежня 1958), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал войска;
  2. Аляксандар Шалепін (25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961);
  3. Уладзімір Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 мая 1967), з 9 снежня 1963 году — генерал-палкоўнік;
  4. Юрый Андропаў (18 мая 1967 — 26 мая 1982), з 17 снежня 1973 — генерал-палкоўнік, з 10 верасня 1976 — генерал войска;
  5. Віталь Федарчук (26 мая — 17 снежня 1982), генерал-палкоўнік;
  6. Віктар Чэбрыкаў (17 снежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генерал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 — генерал войска;
  7. Уладзімір Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генерал войска;
  8. Вадзім Бакацін (23 жніўня22 кастрычніка 1991), генерал-лейтэнант.

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь

Спасылкі