Хвошч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Арэал + класіфікацыя + экалогія = Пашырэнне
Радок 71: Радок 71:
У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.
У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.


== Арэал ==
== Пашырэнне ==


Налічваецца каля 30 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, за выключэннем [[Аўстралія|Аўстраліі]] і трапічнай [[Афрыка|Афрыкі]]; на [[Беларусь|Беларусі]] 8 відаў: {{bt-bellat|хвошч балотны|Equisetum palustris}}, {{bt-bellat|хвошч зімавальны|Equisetum hiemale}}, {{bt-bellat|хвошч лугавы|Equisetum pratense}}, {{bt-bellat|хвошч лясны|Equisetum sylvaticum}}, {{bt-bellat|Хвошч палявы{{!}}хвошч палявы, або таўкачык|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч прырэчны|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч вялікі|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч стракаты|Equisetum arvense}}. Трапляюцца на [[балота]]х, [[луг]]ах, у [[Лес|лясах]] і [[вадаём]]ах.
Налічваецца каля 30 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, за выключэннем [[Аўстралія|Аўстраліі]] і трапічнай [[Афрыка|Афрыкі]]; на [[Беларусь|Беларусі]] 8 відаў: {{bt-bellat|хвошч балотны|Equisetum palustris}}, {{bt-bellat|хвошч зімавальны|Equisetum hiemale}}, {{bt-bellat|хвошч лугавы|Equisetum pratense}}, {{bt-bellat|хвошч лясны|Equisetum sylvaticum}}, {{bt-bellat|Хвошч палявы{{!}}хвошч палявы, або таўкачык|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч прырэчны|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч вялікі|Equisetum arvense}}, {{bt-bellat|хвошч стракаты|Equisetum arvense}}. Трапляюцца на [[балота]]х, [[луг]]ах, у [[Лес|лясах]] і [[вадаём]]ах.

Версія ад 12:27, 14 мая 2019

Хвошч

Хвошч палявы (Equisetum arvense)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17148
NCBI  3257
EOL  37260
GRIN  g:17259
IPNI  329490-2
FW  55064

Хвошч[1] (Equisetum) — род споравых раслін сямейства хвашчовых.

Батанічнае апісанне

Сцябло хвашчу ляснога (Equisetum sylvaticum)

Шматгадовыя травы з цвёрдымі сцёбламі, насычанымі крэменязёмам, вышынёю звычайна да 1 м, у відаў, што палягаюць, даўжыня дасягае да 9 м. Трапічны паўднёваамерыканскі Equisetum giganteum дасягае 10-12 м даўжыні і з’яўляецца ліянай.

Стробіл хвашчу стракатага (Equisetum arvense)

Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя.

Лісце дробнае, лускападобнае. Лісты хвашчоў бурыя, карычневыя, пазбаўлены хларафілу, зрослыя ў ніжняй частцы ў трубчастую похву, якая прымацавана да вузла. Функцыю асіміляцыі ў хвашчоў выконваюць зялёныя парасткі. Парасткі размяшчаюцца кальчакамі, прабіваючы похву зрослых лістоў.

На папярочным разрэзе сцябло мае наступную будову. Зверху яно няроўнае, мае ўзвышаныя ўчасткі (рабрынкі), якія чаргуюцца з лагчынкамі. Зверху сцябло пакрыта аднаслойнай эпідэрмай, насычанай крэменязёмам, што надае яму трываласць. Углыб ад эпідэрмы размешчана кара і кальцо дробных ізаляваных праводзячых пучкоў калатэральнага тыпу, закрытых, з карынальнымі (ад лац.: carina — кіль, грэбень) каналамі. У цэнтры сцябла знаходзіцца поласць на месцы разбуранага асяродка. Пад рабрынкамі размешчаны ўчасткі механічнай тканкі, а пад лагчынкамі — асіміляцыйная тканка і валекулярныя (ад лац.: vallicula — даліна, лагчынка) поласці.

У хвашчоў сустракаюцца карані двух тыпаў: карані са станоўчым геатрапізмам (растуць уніз, па накіраванню сілы цяжкасці) і карані агеатрапічныя (не рэгулююцца сілай цяжкасці). Станоўча геатрапічныя карані тоўстыя, дыяметрам 1-5 мм. Яны звычайна адыходзяць па аднаму ад вузлоў карэнішча і дасягаюць даўжыні 0,5-2 м, і такім чынам, усмоктваючая зона каранёў знаходзіцца ў абводненых гарызонтах глебы нават у відаў, якія растуць на сухіх глебах. Агеатрапічныя карані тонкія, воласападобныя, дыяметрам меней 1 мм; яны размяшчаюцца кальчакамі на вузлах карэнішча, а ў даўжыню не перавышаюць 10 см. У каранях хвашчоў ёсць паветраныя поласці і сасуды, членікі якіх маюць простую перфарацыйную пласцінку. Па сасудах вада хутка падымаецца з глыбокіх гарызонтаў глебы да карэнішчаў і надземных парасткаў.

Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах.

Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы. Спараносныя стробілы на спараносных парастках у хвашчоў узнікаюць па адным на верхавіне галоўнага парастка. У большасці відаў малады спараносны стробіл зялёны.

Надземныя парасткі ў адных відаў могуць сумяшчаць две функцыі — спараносную і вегетатыўную. Так, напрыклад, у хвашчу балотнага (Equisetum palustre) і хвашчу прырэчнага, ці тапянога (Equisetum fluviatile), вегетатыўныя і спараносныя парасткі ўзнікаюць адначасова і спачатку марфалагічна не адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі ў сярэдзіне лета на некаторых зялёных парастках фарміруюцца стробілы. У іншых відаў назіраецца раздзяленне функцый парасткаў. Так, у хвашчу ляснога (Equisetum sylvaticum) і хвашчу лугавога (Equisetum pratense) вясной адначасова з вегетатыўнымі парасткамі развіваюцца неразгалінаваныя бясколерныя ці ружовыя спараносныя парасткі. Аднак пасля спаранашэння яны зелянеюць, разгаліноўваюцца і не адрозніваюцца ад вегетатыўных парасткаў. У некаторых відаў дымарфізм парасткаў праяўляецца вельмі выразна.

Споры хвашчу стракатага (Equisetum arvense)

Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых спор (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з дзвюх спіральназакручаных стужак (гаптэр), якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах у выглядзе лапатак. У сухое надвор’е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор’е яны закручаны вакол споры. Спарангіі ўскрываюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 1-4 мм. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя, але фізіялагічна яны могуць быць разнаспоравымі — адны мужчынскімі, другія жаночымі, ці двухполымі.

Пры прарастанні спор у некаторых відаў хвашчоў утвараюцца тры тыпы гаметафітаў: мужчынскія, жаночыя і двухполыя. У лепшых умовах увільгатнення, асвятлення са спор развіваюцца больш буйныя зарасткі (жаночыя), у горшых — дробныя зарасткі (мужчынскія).

Спелы антэрыдый хвашчу пагружаны ў тканку зарастка. У ім развіваецца звыш 200 мнагажгуцікавых сперматазоідаў. Спелы архегоній брушкам пагружаны ў тканку гаметафіта і шыйкай узвышаецца над паверхняй зарастка. Апладненне адбываецца ў сырое надвор’е. Зародак падвеска не ўтварае і складаецца са сцяблінкі, 2-3 лісцікаў і карэньчыка.

У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.

Пашырэнне

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Аўстраліі і трапічнай Афрыкі; на Беларусі 8 відаў: хвошч балотны (Equisetum palustris), хвошч зімавальны (Equisetum hiemale), хвошч лугавы (Equisetum pratense), хвошч лясны (Equisetum sylvaticum), хвошч палявы, або таўкачык (Equisetum arvense), хвошч прырэчны (Equisetum arvense), хвошч вялікі (Equisetum arvense), хвошч стракаты (Equisetum arvense). Трапляюцца на балотах, лугах, у лясах і вадаёмах.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя расліны. Некаторыя ядавітыя і пустазелле.

Гаспадарчае значэнне хвашчоў невялікае. Сцёблы ўтрымліваюць крэменязём і таму выкарыстоўваюцца для чысткі металічнай пасуды і паліроўкі дрэва. Клубеньчыкі на карэнішчах хвашчу палявога можна ўжываць у ежу (утрымліваюць крухмал). Некаторыя з іх лекавыя, фарбавальныя (хвошч палявы (Equisetum arvense), хвошч лясны (Equisetum sylvaticum)), пустазелле (хвошч палявы (Equisetum arvense)), некаторыя ядавітыя (хвошч балотны (Equisetum palustre)), торфаўтваральныя на балотах (хвошч балотны (Equisetum palustre), хвошч тапяны (Equisetum fluviatile)).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура