Марыя Мантэсоры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
|Шырыня = 250px
|Шырыня = 250px
|Подпіс =
|Подпіс =
|Грамадзянства = {{ITA}}
|Навуковая сфера = [[педагогіка]]
|Навуковая сфера = [[педагогіка]]
|Месца працы =
|Месца працы =

Версія ад 17:34, 14 мая 2019

Марыя Мантэсоры
італ.: Maria Montessori
Дата нараджэння 31 жніўня 1870(1870-08-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1953(1953-05-06)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Mario Montessori[d]
Род дзейнасці урач, педагог, эсэістка
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Вядомыя вучні Helma Trass[d]
Вядомая як аўтар сусветна вядомай педагагічнай сістэмы
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Officer of the order Orange-Nassau
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Мантэсоры (італ.: Maria Montessori; 31 жніўня 1870 - 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка.

Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі.

Біяграфія

Нарадзілася ў К'яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук.

Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на ​​крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету.

Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі.

Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася.

Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах.

З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982).

Зноскі

  1. а б Maria Montessori // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maria Montessori // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Монтессори Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

  • Марыя Мантэсоры // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 91

Шаблон:Italy-bio-stub