Прынс-Эдвард: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Астравы Прынс-Эдвард у Прынс-Эдвард: ВП:НА |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Група астравоў |
{{Група астравоў |
||
|Назва = Астравы Прынс-Эдвард |
|Назва = Астравы Прынс-Эдвард |
||
|Нацыянальная назва = |
|Нацыянальная назва = af/Prins Eduard-eilande/en/Prince Edward Islands |
||
|Карта = PrEdwIsl Map be.png |
|Карта = PrEdwIsl Map be.png |
||
|Подпіс карты = |
|Подпіс карты = |
Версія ад 14:53, 21 мая 2019
Астравы Прынс-Эдвард | |
---|---|
афрык. Prins Eduard-eilande, англ. Prince Edward Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Марыён |
Агульная плошча | 335 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 242 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
46°46′ пд. ш. 37°51′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Прынс-Эдвард (афр.: Prins Eduard-eilande, англ.: Prince Edward Islands) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе ПАР. Плошча - 335 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія
Архіпелаг Прынс-Эдвард складаецца з 2 астравоў: Прынс-Эдвард (45 км²) і Марыён (290 км²), а таксама 2 невялікіх груп скал. Ён месціцца ў 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР. Абодвы астравы ўяўляюць сабою шчытавыя вулканы, прычым Марыён застаецца актыўным. Найвышэйшы пункт вострава Прынс-Эдвард — пік Ван Зіндэрэма Бакера (672 м). Найвышэйшы пункт вострава Марыён — пік Маскарын (1242 м).
Клімат субантарктычны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература +5,5°C. Сапраўдныя замаразкі здараюцца толькі ўлетку з мая да верасня, але тэмпература не падае ніжэй за −7°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.
Прырода
На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць гарыстыя ландшафты з нізіннымі тарфянікамі каля ўзбярэжжа. З-за аддаленнасці ад кантынентаў флора бедная, прадстаўлена травяністымі тундрамі. Астравы знакаміты багатым птушыным светам. Толькі на востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў. Берагі астравоў наведваюць цюлені.
Для захавання прыроды астравоў у 1995 г. яны абвешчаны марскім запаведнікам.
Гісторыя
Астравы адкрыты 4 сакавіка 1663 г. галандскімі мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў 1799 г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. 29 снежня 1947 г. ПАР анексавала востраў Прынс-Эдвард. 4 студзеня 1948 г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны востраў Марыён. З 1959 г. вядуцца навуковыя назіранні. На востраве Марыён працуе метэаралагічная станцыя.