Брэсцкае гета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18: Радок 18:


== Перапахаванне ==
== Перапахаванне ==
У студзені-сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, на рагу вуліц Куйбышава і Машэрава былі знойдзеныя парэшткі забітых яўрэяў. На месцы расстрэла беларускія ваенныя пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Чалавечыя косткі знаходзілі на глыбіні 1,5 метра, у многіх чэрапах былі дзіркі ад агнястрэльных раненняў<ref>[https://news.tut.by/society/631719.html news.tut.by]</ref>. Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі 22 мая. Жалобная цырымонія прайшла ў гэты дзень на Паўночных могілках пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1549 яўрэяў, закатаваных фашыстамі ў гады вайны. Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Расія|Расіі]], [[ЗША]], [[Украіна|Украіны]], [[Чэхія|Чэхіі]] і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад [[Ізраіль|Ізраіля]] і Беларусі і іншыя<ref>[https://www.b-g.by/news/nad-evreyami-zamuchennyimi-v-centre-bresta-bolee-70-let-nazad-prochli-pominalnuyu-molitvu-mnogo-foto-i-video/ b-g.by]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=230927]</ref>.
У студзені-сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, на рагу вуліц Куйбышава і Машэрава былі знойдзеныя парэшткі забітых яўрэяў. На месцы расстрэла беларускія ваенныя пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Чалавечыя косткі знаходзілі на глыбіні 1,5 метра, у многіх чэрапах былі дзіркі ад агнястрэльных раненняў<ref>[https://news.tut.by/society/631719.html news.tut.by]</ref>. Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі 22 мая. Жалобная цырымонія прайшла ў гэты дзень на [[Паўночныя могілкі (Брэст)|Паўночных могілках]] пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1549 яўрэяў, закатаваных фашыстамі ў гады вайны. Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Расія|Расіі]], [[ЗША]], [[Украіна|Украіны]], [[Чэхія|Чэхіі]] і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад [[Ізраіль|Ізраіля]] і Беларусі і іншыя<ref>[https://www.b-g.by/news/nad-evreyami-zamuchennyimi-v-centre-bresta-bolee-70-let-nazad-prochli-pominalnuyu-molitvu-mnogo-foto-i-video/ b-g.by]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=230927 nn.by]</ref>.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 11:38, 23 мая 2019

Месца пакарання польскіх яўрэяў — Бронная Гара
Месца растрэла вязняў гета і абеліск у гонар іх памяці

Брэсцкае гета (16 снежня 1941 — 18 кастрычніка 1942) — месца, куды прымусова былі пераселеныя яўрэі горада Брэста і наваколляў у ходзе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі немцамі ў Другую сусветную вайну.

Гісторыя

Гета было створана 16 снежня 1941 года. У яго ўвайшлі Маскоўскі праспект, Праспект Касманаўтаў, вуліцы Гогаля, Маскоўская, Кірава, Дзяржынскага, Кірава (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і Мухаўцом. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.

Маскоўская вуліца (дарога з Варшавы ў Мінск і Маскву) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меньшую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была бальніца і крамы.

У гета сачылі за парадкам 60 супрацоўнікаў юдэнрата[1]. Старшынёй юдэнрата абралі Херша Розэнберга[2].

У студзені 1942 года былі створаны падпольныя арганізацыі Супраціўлення. Адзін з арганізатараў — Міхаіл Амелінскі, афіцэр польскай арміі.

Увосень 1942 года немцы запатрабавалі ўзносы (грошы, каштоўнасці) ад яўрэяў пад пагрозай ліквідацыі гета. Нягледзячы на значныя ўзносы, у перыяд з 15 па 18 кастрычніка гета было ліквідавана. Большасць яўрэяў былі забітыя, а астатняя частка была сагнана на працу ў Германію[3]. У жывых з усіх вязняў гета засталося 19 чалавек[4].

Ушанаванне памяці

У памяць аб ахвярах ліквідацыі гета пасля вайны быў усталяваны мемарыял і абеліск[5].

Перапахаванне

У студзені-сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, на рагу вуліц Куйбышава і Машэрава былі знойдзеныя парэшткі забітых яўрэяў. На месцы расстрэла беларускія ваенныя пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Чалавечыя косткі знаходзілі на глыбіні 1,5 метра, у многіх чэрапах былі дзіркі ад агнястрэльных раненняў[6]. Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі 22 мая. Жалобная цырымонія прайшла ў гэты дзень на Паўночных могілках пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1549 яўрэяў, закатаваных фашыстамі ў гады вайны. Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыя[7][8].

Літаратура

  • Розенблат Е. С. Палачи и жертвы Брестского гетто. — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 100-107. — ISBN 9789856950059.
  • Иоффе Э. Г. Участие евреев в Брестском антифашистском подполье (1941-1944). — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 161-164. — ISBN 9789856950059.

Фільмы

  • «Брэсцкае гета» — дакументальны фільм Ёнас Місявічуса, Алены Якавіч і Іллі Альтмана[9]

Зноскі

  1. Emanuel Joffe pisze z kolei o Judenracie składającym się z 12 osób, zob.: Emanuil Ioffe, «Belorusskie evrei: tragediâ i geroizm: 1941—1945», Mińsk 2003]
  2. Tamże
  3. Informacja na stronach Jewish Genealogy
  4. Розенблат Е. Палачи и жертвы Брестского гетто. — Уроки Холокоста:история и современность. — Минск: Ковчег, 2010. — С. 105. — ISBN 9789856950059.
  5. Grzegorz Rąkowski, «Czar Polesia», Pruszków 2001
  6. news.tut.by
  7. b-g.by
  8. nn.by
  9. Брестское гетто. RTVi (18 апреля). Праверана 21 кастрычніка 2010.

Спасылкі