Брэсцкае гета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4: Радок 4:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Гета ў перыяд Другой сусветнай вайны|Гета]] было створана [[16 снежня]] [[1941]] года. У яго ўвайшлі [[Маскоўскі праспект (Брэст)|Маскоўскі праспект]], [[Бульвар Касманаўтаў (Брэст)|Праспект Касманаўтаў]], [[вуліца Гогаля (Брэст)|вуліцы Гогаля]], [[Вуліца Маскоўская (Брэст)|Маскоўская]], [[Вуліца Кірава (Брэст)|Кірава]], [[Вуліца Дзяржынскага (Брэст)|Дзяржынскага]], [[Вуліца Кірава (Брэст)|Кірава]] (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і [[Рака Мухавец|Мухаўцом]]. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.
[[Гета ў перыяд Другой сусветнай вайны|Гета]] было створана [[16 снежня]] [[1941]] года. У яго ўвайшлі [[вуліца Маякоўскага (Брэст)|вуліца Маякоўскага]], [[Бульвар Касманаўтаў (Брэст)|бульвар Касманаўтаў]], [[вуліца Гогаля (Брэст)|вуліцы Гогаля]], [[Вуліца Маскоўская (Брэст)|Маскоўская]], [[Вуліца Кірава (Брэст)|Кірава]], [[Вуліца Дзяржынскага (Брэст)|Дзяржынскага]], [[Вуліца Кірава (Брэст)|Кірава]] (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і [[Рака Мухавец|Мухаўцам]]. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.


[[Вуліца Маскоўская (Брэст)|Маскоўская вуліца]] (дарога з [[Варшава|Варшавы]] ў [[Мінск]] і [[Масква|Маскву]]) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меньшую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была [[бальніца]] і [[крама|крамы]].
[[Вуліца Маскоўская (Брэст)|Маскоўская вуліца]] (дарога з [[Варшава|Варшавы]] ў [[Мінск]] і [[Масква|Маскву]]) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меньшую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была [[бальніца]] і [[крама|крамы]].

Версія ад 11:42, 23 мая 2019

Месца пакарання польскіх яўрэяў — Бронная Гара
Месца растрэла вязняў гета і абеліск у гонар іх памяці

Брэсцкае гета (16 снежня 1941 — 18 кастрычніка 1942) — месца, куды прымусова былі пераселеныя яўрэі горада Брэста і наваколляў у ходзе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі немцамі ў Другую сусветную вайну.

Гісторыя

Гета было створана 16 снежня 1941 года. У яго ўвайшлі вуліца Маякоўскага, бульвар Касманаўтаў, вуліцы Гогаля, Маскоўская, Кірава, Дзяржынскага, Кірава (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і Мухаўцам. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.

Маскоўская вуліца (дарога з Варшавы ў Мінск і Маскву) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меньшую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была бальніца і крамы.

У гета сачылі за парадкам 60 супрацоўнікаў юдэнрата[1]. Старшынёй юдэнрата абралі Херша Розэнберга[2].

У студзені 1942 года былі створаны падпольныя арганізацыі Супраціўлення. Адзін з арганізатараў — Міхаіл Амелінскі, афіцэр польскай арміі.

Увосень 1942 года немцы запатрабавалі ўзносы (грошы, каштоўнасці) ад яўрэяў пад пагрозай ліквідацыі гета. Нягледзячы на значныя ўзносы, у перыяд з 15 па 18 кастрычніка гета было ліквідавана. Большасць яўрэяў былі забітыя, а астатняя частка была сагнана на працу ў Германію[3]. У жывых з усіх вязняў гета засталося 19 чалавек[4].

Ушанаванне памяці

У памяць аб ахвярах ліквідацыі гета пасля вайны быў усталяваны мемарыял і абеліск[5].

Перапахаванне

У студзені-сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, на рагу вуліц Куйбышава і Машэрава былі знойдзеныя парэшткі забітых яўрэяў. На месцы расстрэла беларускія ваенныя пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Чалавечыя косткі знаходзілі на глыбіні 1,5 метра, у многіх чэрапах былі дзіркі ад агнястрэльных раненняў[6]. Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі 22 мая. Жалобная цырымонія прайшла ў гэты дзень на Паўночных могілках пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1549 яўрэяў, закатаваных фашыстамі ў гады вайны. Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыя[7][8].

Літаратура

  • Розенблат Е. С. Палачи и жертвы Брестского гетто. — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 100-107. — ISBN 9789856950059.
  • Иоффе Э. Г. Участие евреев в Брестском антифашистском подполье (1941-1944). — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 161-164. — ISBN 9789856950059.

Фільмы

  • «Брэсцкае гета» — дакументальны фільм Ёнас Місявічуса, Алены Якавіч і Іллі Альтмана[9]

Зноскі

  1. Emanuel Joffe pisze z kolei o Judenracie składającym się z 12 osób, zob.: Emanuil Ioffe, «Belorusskie evrei: tragediâ i geroizm: 1941—1945», Mińsk 2003]
  2. Tamże
  3. Informacja na stronach Jewish Genealogy
  4. Розенблат Е. Палачи и жертвы Брестского гетто. — Уроки Холокоста:история и современность. — Минск: Ковчег, 2010. — С. 105. — ISBN 9789856950059.
  5. Grzegorz Rąkowski, «Czar Polesia», Pruszków 2001
  6. news.tut.by
  7. b-g.by
  8. nn.by
  9. Брестское гетто. RTVi (18 апреля). Праверана 21 кастрычніка 2010.

Спасылкі