Забойства Аксаны Макар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:


[[Катэгорыя:2012 год ва Украіне]]
[[Катэгорыя:2012 год ва Украіне]]
[[Катэгорыя:2012 год у праве]]
[[Катэгорыя:Сакавік 2012 года]]
[[Катэгорыя:Забойствы]]
[[Катэгорыя:Мікалаеў (Мікалаеўская вобласць)]]

Версія ад 10:34, 25 мая 2019

Забойства Аксаны Макар — злачынства, якое выклікала вялікі рэзананс, у т.л. мітынгі ва Украіне, інфармацыя аб ім была шырока прадстаўлена ў СМІ Украіны, а таксама ў Расіі[1] і краінах Захаду[2]. Гэта злачынства было здзейснена ў ноч з 9 на 10 сакавіка[3] 2012 года ў горадзе Мікалаеве (Украіна).

Паводле паведамленняў СМІ і фабуле крымінальнай справы[3], трое грамадзян Украіны згвалтавалі 18-гадовую грамадзянку Аксану Сяргееўну Макар (нар. 11 чэрвеня 1993), пасля чаго адзін з іх пачаў душыць яе, пакуль тая не перастала падаваць прыкмет жыцця. Затым цела Макар было вынесена да будаўнічай пляцоўцы і кінута ў яме з будаўнічым смеццем[4]. Макар была выяўленая раніцай 10 сакавіка 2012 года жывая і дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі (55 % апёк цела, пераважна спіна і ягадзіцы)[4].

Пасля вялікага рэзанансу, 14 сакавіка прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў генеральнаму пракурору Віктару Пшонку забяспечыць поўнае і непрадузятае расследаванне злачынства[5][6][7]. Справа разглядаецца на ўзроўні Генеральнай пракуратуры і галоўнага следчага ўпраўлення МУС[3]. Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка накіраваў у Нікалаеў спецыялістаў Цэнтральнага апарата міністэрства[3].

Пратэсты ў Мікалаеве 15 сакавіка 2012

Падзея выклікала стыхійныя мітынгі ў шэрагу гарадоў Украіны ў сярэдзіне сакавіка 2012 г.[8][9]. Газета «Kyiv Post» назвала здарэнне «адным з самых жудасных злачынстваў на Украіне за апошнія гады»[10][11].

Аксана Макар памерла 29 сакавіка 2012 г ад кровазліцця ў лёгкія (выкліканага моцнымі траўмамі)[11].

27 лістапада 2012 года Цэнтральны рённы суд Мікалаева прысудзіў забойц: Яўгена Краснашчока — да пажыццёвага зняволення, Максіма Прысяжнюка — да 15 гадоў пазбаўлення волі, Арцёма Пагасяна — да 14 гадоў пазбаўлення волі[12].

Зноскі

  1. На Украине скончалась девушка, которую насильники пытались сжечь заживо
  2. Oksana Makar in Google news
  3. а б в г "Николаевские насильники — дети чиновников, — глава МВД". ЛІГАБізнесІнформ. 2012-03-14. Праверана 2012-03-15.
  4. а б "Судьба дала шанс на жизнь". УМВД Украины в Николаевской области. 2012-03-11. Праверана 2012-03-15.
  5. "Президент поручил Генпрокурору обеспечить полное и непредвзятое расследование резонансного преступления в Николаеве". Пресс-служба Президента Украины Виктора Януковича. 2012-03-14. Праверана 2012-03-15.
  6. "Янукович поручил Пшонке разобраться с насильниками Оксаны Макар". Преступности НЕТ. 2012-03-14. Праверана 2012-03-15.
  7. Алексей Петюх (2012-03-15). "Трагедия в Николаеве. Очередное дело мажоров потрясло Украину". ЛІГАБізнесІнформ. Праверана 2012-03-15.
  8. "«Молодые регионы» едва не сорвали митинг против мажоров-насильников". Украинская правда. 2012-03-15. Праверана 2012-03-15.
  9. Суд Николаева запретил пикетировать областную прокуратуру в поддержку изнасилованной девушки
  10. Mykolayiv gang rape, burn victim Oksana Makar dies in hospital Kyiv Post, 29 марта 2012.
  11. а б Жертва изнасилования, потрясшего Украину, умерла (руск.). Русская служба Би-би-си (29 сакавіка 2012). Праверана 29 сакавіка 2012.
  12. rian.com.ua