Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Гальштыніі: clean up з дапамогай AWB
→‎У Гальштыніі: афармленне
Радок 40: Радок 40:
== У Гальштыніі ==
== У Гальштыніі ==
Карл Фрыдрых выдаліў [[Генінг Фрыдрых Басевіц|Басевіца]] і вярнуўся ў [[Гальштынія|Гальштынію]] ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў [[Кільскі палац|герцагскім палацы]] ў [[горад Кіль|Кілі]], дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар [[Пётр III]]. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада [[Бордэсхальм]] (т.зв. «руская капэла»).
Карл Фрыдрых выдаліў [[Генінг Фрыдрых Басевіц|Басевіца]] і вярнуўся ў [[Гальштынія|Гальштынію]] ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў [[Кільскі палац|герцагскім палацы]] ў [[горад Кіль|Кілі]], дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар [[Пётр III]]. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада [[Бордэсхальм]] (т.зв. «руская капэла»).

== Продкі ==
{{Wikidata/Ancestors|compact=1}}


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 23:59, 7 чэрвеня 2019

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі
Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp
Герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскі Сцяг
19 ліпеня 1702 — 18 чэрвеня 1739
Папярэднік Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі
Пераемнік Карл Петэр Ульрых

Нараджэнне 30 красавіка 1700(1700-04-30)
Смерць 18 чэрвеня 1739(1739-06-18) (39 гадоў)
Рольфсгаген
Месца пахавання
Род Гольштэйн-Готарпы
Бацька Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі
Маці Гедвіга Сафія Шведская
Жонка Ганна Пятроўна
Дзеці Карл Петэр Ульрых
Веравызнанне лютэранства
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp; 30 красавіка 1700 — 18 чэрвеня 1739, Рольфсгаген) — герцаг Гольштэйна з роду Готарпаў, бацька расійскага імператара Пятра III, пляменнік шведскага караля Карла XII (сын яго сястры Гедвігі Сафіі), зяць Пятра I і Кацярыны I.

У Швецыі

Калі Карлу было 2 гады, яго бацька, герцаг Шлезвіга Фрыдрых IV, загінуў падчас Паўночнай вайны. Датчане акупавалі зямлі, якія належалі яму, і Карл разам з маці быў вымушаны эміграваць да двара яе брата ў Швецыю. Дамаганням Карла Фрыдрыха на шведскі прастол пасля гібелі дзядзькі ў 1718 годзе перашкодзіла каралева Ульрыка Элеанора, малодшая сястра Карла XII.

Мір шведаў з датчанамі ў 1720 годзе пахаваў надзею Карла на вяртанне фамільных маёнткаў, хоць яго правы на шведскі прастол працягвала адстойваць т.зв. гальштынская партыя.

У Расіі

Застаўшыся бедным сваяком пры шведскім двары, герцаг па парадзе свайго першага міністра Басевіца ў 1721 годзе пераехаў у Расію, дзе ў рамках наладжвання руска-шведскіх адносін пасля заканчэння Паўночнай вайны ажаніўся з Ганнай Пятроўнай, дачкой Пятра Вялікага. У нявесты гэты шлюб выклікаў агіду з-за таго, што герцаг, як ёй гэта перадавалі, «шукаў у ніжэйшых класах наёмнага кахання». Пасля жаніцьбы ён застаўся жыць у Пецярбургу, прычым у першыя гады па смерці імператара стаў адным з членаў Вярхоўнага тайнага савета.

Падрабязнасці пра знаходжанне герцага ў Расіі вядомыя з дзённіка, які вёў яго камер-юнкер Берггальц. Ён акуратна ўносіў запісы пра тое, што кожны дзень рабіў герцаг, як ён піў, як пасціўся, хварэў і лячыўся, у якія гадзіны выйшаў з дому і г.д. З вялікай увагай апісаны танцы герцага, да якіх ён быў вялікім аматарам. Аснову дзённіка складае камер-фур'ерскі журнал.

У Гальштыніі

Карл Фрыдрых выдаліў Басевіца і вярнуўся ў Гальштынію ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў герцагскім палацы ў Кілі, дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар Пётр III. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада Бордэсхальм (т.зв. «руская капэла»).

Продкі

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі