Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 8: Радок 8:
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «[[Мінчук]]» ([[1906]]). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», [[Наша Ніва (1906)|«Наша ніва»]]). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «[[Мінчук]]» ([[1906]]). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», [[Наша Ніва (1906)|«Наша ніва»]]). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.


З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі і публіцыстам у «Виленскай речи», «Виленских новостях» ды інш. Выступіў з серыяй артыкулаў пра гаротнае становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб’ектыўную непераможнасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адышоў. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Wileński»]] i «[[Przegląd Wileński]]» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі і публіцыстам у газетах «Виленская речь» (бел. «Віленская мова»), «Виленские новости» (бел. «Віленскія навіны») ды інш. Выступіў з серыяй артыкулаў пра гаротнае становішча людзей на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб’ектыўную непераможнасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адышоў. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Wileński»]] i «[[Przegląd Wileński]]» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.


На пачатку 1930-х г. быў за бібліятэкара Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.
На пачатку 1930-х г. быў за бібліятэкара Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.

Версія ад 00:13, 12 чэрвеня 2019

Уладзімір Іванавіч Самойла
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 студзеня 1878(1878-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941[1]
Грамадзянства
Бацька Іван Іванавіч Самойла[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, літаратурны крытык, філосаф
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Іванавіч Самойла (17 (29) студзеня 1878, Мінск — 1941) — беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.

Біяграфічны нарыс

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1916).

Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук» (1906). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», «Наша ніва»). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.

З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіі і публіцыстам у газетах «Виленская речь» (бел. «Віленская мова»), «Виленские новости» (бел. «Віленскія навіны») ды інш. Выступіў з серыяй артыкулаў пра гаротнае становішча людзей на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.[2] У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб’ектыўную непераможнасць. Пасля разгрому БСРГ ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адышоў. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні Інбелкульта і Беларускай Акадэміі Навук. У газетах «Kurier Wileński» i «Przegląd Wileński» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.

На пачатку 1930-х г. быў за бібліятэкара Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе «Калоссе») датычылі культуралагічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.

Арыштаваны ў кастрычніку 1939 у ліку іншых беларускіх дзеячаў. Вывезены органамі НКВД з Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго з вязняў, які сядзеў з ім у камеры беластоцкай турмы, "Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камеры, увесь час пісаў. Энкавэдысты вымагалі ад яго падрабязнага апісання беларускага руху"[3]. Этапаваны ў Мінск (?) ці Вілейку (?), расстраляны[4].

Знаёмства з Я. Купалам

Летам У. Самойла прыязджаў у бацькоўскі фальварак Казіміраўка пад Мінскам. Непадалёк знаходзіўся хутар Мачаны, куды да сваякоў прыходзіў юны Іван Луцэвіч, сын беднага шляхціца-аднадворца. Падлетак марыў вучыцца ў Мінскім рэальным вучылішчы, а Уладзіміра Самойлу, бацька якога быў там дырэктарам, папрасілі падрыхтаваць будучага пісьменніка да паступлення[5].

Ідэя з вучылішчам здзейснілася, аднак маладыя людзі пачалі сябраваць. А галоўнае, Уладзімір Самойла разгледзеў ў маладзейшым сябру — розніца паміж імі была чатыры гады — вялікі паэтычны талент[5].

Менавіта дзякуючы Самойлу праз колькі гадоў у газеце "Северо-Западный край" быў надрукаваны першы верш Івана Луцэвіча «Мужык», падпісаны псеўданімам Янка Купала[5].

Творы

  • Праф. Здзяхоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924;
  • Які «Самаўрад» гатуе Беларускаму народу Польская рэспубліка? Вільня, 1924;
  • «Nowy» i «najnowszy» kurs polityki polskiej w sprawie biaіoruskiej. Wilno, 1932;
  • У кн.: Александровіч С. Х., Александровіч В. С. Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978.

Зноскі

  1. Uladzìmìr Ìvanavìč Samojla // MAK
  2. ЭГБ, т.6, ч.1, с.218
  3. Goniec Codzienny, Nr. 38, 02.09.1941
  4. Маракоў…
  5. а б в Легенды учителя Купалы (руск.)<

Літаратура

  • Бас І. Уладак з Казіміраўкі // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971;
  • Калинкович Н. Как дань глубокого уважения… // Неман. 1979, № 11;
  • Александровіч С. Х. Уладзімір Самойла — даследчык паэзіі Янкі Купалы // Песні беларускай валадар. Мн., 1981;
  • Конан У. Прарок у сваёй Айчыне: Ул. Самойла, 1878—1941 // Вяртання маўклівая споведзь: постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994;
  • БП, т. 5;
  • ЭГБ, т. 6-1;
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі